Улады танзанійскай выспы Занзібар абвясцілі аб пачатку трохдзённай жалобы ў сувязі з гібеллю больш за 200 пасажыраў парома, які патануў напярэдадні каля ўсходняга ўзбярэжжа Танзаніі.

Паром MV Spice Islander затануў, калі рабіў рэйс з вострава Занзібар на мацерыковую Танзанію.

Дакладная колькасць людзей якія знаходзіліся на борце, невядомая, аднак, паводле звестак агенцтваў, ён на сотні перавышаў дапушчальны ліміт у 600 чалавек.
Неапазнанымі застаюцца яшчэ 28 целаў загінуўшых.

Прэзідэнт Занзібару Алі Махамед Шэйн у сувязі з жалобай загадаў прыспусціць усе сцягі на архіпелагу. Занзібар з’яўляецца паўаўтономіяй у складзе Танзаніі і ад 2005 года мае свой сцяг і кіруецца прэзідэнтам і ўласным парламентам.

Моцны вецер у раёне караблекрушэння можа перашкодзіць правядзенню пошукава-выратавальнай аперацыі. Прадстаўнікі паліцыі выказвалі перасцярогі, што вада можа аднесці целы загінулых на значную адлегласць ад выспы Пемба, якая належыць Танзаніі і знаходзіцца за 40 кіламетраў на поўнач ад Занзібара. Да пошукавай аперацыі падключыліся ваенныя і вадалазы з ПАР і брытанскія верталёты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?