12.09.2011 / 09:51

Памёр хакеіст Галімаў, які застаўся ў жывых у катастрофе Як-42 7

У авіякатастрофе Галімаў атрымаў апёкі 80% цела. Яму было 25 гадоў.

Хакеіст Аляксандр Галімаў, які выжыў пры крушэнні Як-42, памёр, паведамілі ў апёкавым цэнтры Інстытута хірургіі імя Вішнеўскага.

У нядзелю агент спартсмена Пётр Прыходзька паведаміў, што Галімаў знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане. Акрамя таго, ён сказаў, што хакеіст застаецца ў медыкаментознай коме. Разам з тым ён не пацвердзіў інфармацыю аб тым, што Галімаў перанёс аперацыю па перасадцы трахеі.

Самалёт Як-42 з хакеістамі яраслаўскага «Лакаматыва» у сераду разбіўся пры ўзлёце з яраслаўскага аэрапорта Туношна. Чартар ляцеў у МІнск на матч з «Дынама».

Самалёт не змог набраць вышыню і ўрэзаўся ў мачту—маяк. На борце было 45 чалавек. Выжылі двое — хакеіст Аляксандр Галімаў і бортправаднік Аляксандр Сізоў.

0
Пачуцьці... / Адказаць
12.09.2011 / 10:38
Штосьці падказвала мне, што так і будзе... Хай сьвеціць вам сьвет нябёсаў
0
Кусака / Адказаць
12.09.2011 / 10:53
R.I.P. + До сих пор не могу поверить, что это случилось :((( Ком в горле. Саня, Саня... Нужно молиться за Александра Сизова. Пусть хоть один человек с того злополучного рейса останется в живых.
0
Чужы / Адказаць
12.09.2011 / 11:06
Як шкада... Як шкада... Ён быу у прытомнасцi напачатку, прасiу родных, каб не сыходзiлi, пагаварылi з iм крыху яшчэ... Бедны хлопча. 25 год...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру