Беларусь і ў далейшым не плануе арганізоўваць ахову ўчастка граніцы з Расійскай Федэрацыяй. Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка сёння ў час зацвярджэння рашэння аб ахове дзяржграніцы Беларусі ў 2007 годзе.

«Нягледзячы на тую пазіцыю, якую заняло сёння расійскае кіраўніцтва, мы ніякіх мерапрыемстваў па пагранічных войсках на беларуска‑расійскай граніцы не ўводзім. Мы ахоўваць яе не будзем», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Гэта правільна. Не трэба даваць падставы, каб нас крытыкавалі, хоць яны (Расія. ‑ Заўвага БЕЛТА) выйшлі на граніцу сваімі мытнымі органамі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння на беларуска‑расійскай граніцы дзейнічае 16 пунктаў мытнага афармлення. Паводле слоў старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранвойскаў Аляксандра Паўлоўскага, «фактычна гэта 16 мытняў, якія працуюць у асноўным рэжыме кантролю тавараў з трэціх краін». «Калі шчыра, Расіі застаўся адзін крок да стварэння мытнай граніцы», — паведаміў ён.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?