МЗС Балгарыі катэгарычна абвяргае інфармацыю польскай газеты Rzeczpospolita аб тым, што міністр замежных спраў Мікалай Младзенаў на нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапаноўваў 2 мільярды еўра за вызваленне палітзняволеных.
«Мы катэгарычна абвяргаем гэту інфармацыю. Такой прапановы не было», — заявіла БелаПАН
10 верасня Rzeczpospolita са спасылкай на крыніцу ў МЗС Польшчы паведаміла, што на сустрэчы з Лукашэнкам Младзенаў павінен быў прапанаваць беларускаму лідару аднаўленне адносінаў з Еўрасаюзам і 2 млрд. еўра ў абмен на вызваленне ўсіх палітзняволеных да канца гэтага года. У артыкуле таксама прыводзіцца меркаванне, што ініцыятыва абнародаваць тайныя дамоўленасці Лукашэнкі і Младзенава магла зыходзіць ад міністра замежных спраў Польшчы Радослава Сікорскага з мэтай паскорыць працэс вызвалення палітзняволеных.
Як паведамлялася раней, у канцы жніўня кіраўнік балгарскага МЗС наведаў Мінск з тайным візітам і сустрэўся з Лукашэнкам. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў СМІ 2 верасня, яе пацвердзілі ў
Паводле вынікаў перамоў з Лукашэнкам Младзенаў накіраваў ліст вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і кіраўнікам знешнепалітычных ведамстваў краін ЕС. Ён, у прыватнасці, паведаміў, што падчас сустрэчы Лукашэнка паабяцаў вызваліць усіх палітзняволеных у пачатку кастрычніка.
Нагадаем, 1 верасня Лукашэнка памілаваў яшчэ чатырох асуджаных удзельнікаў падзей 19 снежня 2010 года ў Мінску. Першыя дзевяць фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках былі памілаваны прэзідэнтам 11 жніўня.