12.09.2011 / 14:42

Білінгвізм развівае гнуткасць мыслення 12

Новае даследаванне паказала, што мозг дзяцей з двухмоўных сем'яў лёгка прыстасоўваецца да любых моваў да 10-12 месяцаў.

Мозг дзяцей, аточаных людзьмі, якія гавораць на розных мовах, даўжэй застаецца гатовым да ўспрымання моў, чым мозг дзяцей, якія жывуць у аднамоўных сем'ях. Гэта дае ім значную перавагу, развіваючы гнуткасць мыслення.

Новае даследаванне паказала, што мозг дзяцей з двухмоўных сем'яў лёгка прыстасоўваецца да любых моваў да 10--12 месяцаў. У малых з сем'яў, дзе гавораць на адной мове, мозг быў успрымальны да засвойвання чужой мовы толькі да 6--9 месяцаў. Навукоўцы звязваюць гэта з вялікай разнастайнасцю слоў і гукаў, якія дзіця чуе ад нараджэння.

«Мозг дзвюхмоўнага чалавека дзіўны, бо ён адлюстроўвае здольнасць чалавека да развіцця гнуткасці мыслення. Дзвюхмоўныя дзеці дазнаюцца, што ў прадмета могуць быць дзве назвы, а затым вучацца плаўна пераходзіць з адной мовы на іншую, што з'яўляецца выдатным практыкаваннем для мозгу», - тлумачаць даследнікі.

Навукоўцы спадзяюцца, што вывучэнне механізмаў, якія дазваляюць малым дзеткам з лёгкасцю вывучаць мноства моў, дапамогуць у навучанні дарослых людзей замежных мовам.

0
Serg / Адказаць
12.09.2011 / 14:59
Слушна. І дзецям карысна, не згубяцца за мяжою. Аднойчы спатрэбілася разабрацца ў раскладзе электрычак па-галандзку - давялося ўспомніць як у школе нямецкую вучыў і адтымалася.
0
Зьміцёр / Адказаць
12.09.2011 / 15:56
Хэ, а ў мяне сёння дык выпадак быў - сутыкнуўся на працы зь дойчамі нейкімі - і хапіла мяне толькі на "ніхт ферштейн, іншульдіген, біттэ" :), бо ведаю як-ніяк ангельскую, а не мову Бісмарка.
0
Калдыр / Адказаць
12.09.2011 / 22:14
даеш трылінгвізм у беларускіх сем'ях - беларускую ангельскую і... кітайскую!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру