Адзін чалавек загінуў і трое атрымалі раненні ў выніку выбуху і пажару ў сховішчы для радыёактыўных адкідаў на атамнай станцыі Марколь.

Выбух адбыўся на адным з буйных французскіх аб’ектаў, звязаных з утылізацыяй ядзерных адкідаў. На гэтым аб’екце вырабляецца MOX-паліва, якое атрымліваюць шляхам перапрацоўкі плутонія з ядзерных баегаловак, і там няма ядзерных рэактараў.

Прадстаўнік Камісіі па атамнай энергіі Францыі сказаў, што ўцечкі да гэтага часу не было, але вакол аб’екта быў створаны перыметр бяспекі.

Зрэшты, паводле крыніц Франс-прэс у выратавальных службах краіны,

з-за выбуху існуе пагроза ўцечкі радыяцыі.

Завод размешчаны ў дэпартаменце Гар у вобласці Лангедок-Русіён, недалёк ад міжземнаморскага ўзбярэжжа Францыі.

Станцыю часткова эксплуатуе французскі атамны канцэрн «Арэва» для вытворчасці MOX-паліва для ядзерных рэактараў, якое атрымліваюць шляхам перапрацоўкі збройнага плутонію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?