12.09.2011 / 16:06

Мікалая Лазавіка не пусцілі ў Малдову 13

Спіс неўязных у дзеянні.

Пра гэта паведаміў сам сакратар ЦВК у эфіры аналітычнай праграма «Панарама тыдня» на БТ.

Лазавік мусіў узяць удзел у міжнародным семінары ў Кішынёве па выбарчаму праву. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўлялася Рада Еўропы. Менавіта яны настаялі на адсутнасці Лазавіка ў спісе.

Мікалай Лазавік уваходзіць у спіс неўзных на тэрыторыю краін Еўрасаюза.

«Але ж Малдова — гэта не ЕС, — абураўся ў эфіры Лазавік. — Мне сказалі, што адмова звязаная з Плошчай, але якое я маю да яе дачыненне? Плошча была арганізаваная еўрапейскімі краінамі».

Мікалай Лазавік разам з сваёй начальніцай Лідзіяй Ярмошынай быў уключаны Еўрасаюзам ў спіс неўязных за фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Зміцер Панкавец

0
Ігар Грачышка / Адказаць
12.09.2011 / 16:11
Не кіпішы, Мішка: у цябе будзе яшчэ шанец пажыць на тэрыторыі ЕС з дзясятак гадоў!
0
123 / Адказаць
12.09.2011 / 16:18
:))) Сиди дома, Коля. Скоро за тобой придут.
0
Лозовик такой лгун весь / Адказаць
12.09.2011 / 16:28
то рассказывает, что кроме речки белорусской ему ничего не нужно, а тут лыжи навострил. солгавший раз - солжет сто крат
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру