12 верасня французская спявачка Мілен Фармэр (сапраўднае прозвішча Гацье) святкуе 50-годдзе. Нарадзілася ў Канадзе, дзе правяла дзяцінства. Мілен марыла граць у кіно, яе псеўданім — даніна павагі любімай актрысе Фрэнсіс Фармэр. Але стала яна ўрэшце спявачкай. На яе рахунку больш за дзясятак альбомаў, дзясяткі прэстыжных узнагарод і найбольшая колькасць выпушчаных кружэлак сярод франкамоўных спевакоў. Да абсалютных рэкордаў можна аднесці і два канцэрты на цалкам запоўненым Стад дэ Франс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?