12.09.2011 / 19:20

Канферэнцыя па пытаннях паходжання беларусаў 7

Рэдакцыя дайджэсту «Дзяды» і фірма «Віцень» праводзяць у канцы кастрычніка — пачатку лістапада бягучага года 2-ю навукова-практычную канферэнцыю па пытаннях этнагенезу беларусаў.

(Першая канферэнцыі адбылася 30 студзеня. Справаздача аб ёй і даклады ўдзельнікаў былі апублікаваныя ў 6-м нумары дайджэсту «Дзяды»).

Другая канферэнцыя прысвечаная перыяду з XIII да канца XVI стагоддзя, г.зн. часам Вялікага Княства Літоўскага. Галоўныя пытанні для абмеркавання:

— Хто, калі і як ствараў ВКЛ?

— Хто такія ліцвіны і русіны ў ВКЛ?

— Ці мелі жамойты дачыненне да стварэння ВКЛ?

— На якой мове гаварылі нашы продкі ў ВКЛ?

Запрашаем да ўдзелу навукоўцаў і зацікаўленых асоб. Тэзы дакладаў на беларускай або рускай мове (3—4 старонкі) трэба паслаць да 15 кастрычніка на адрас:

г. Мінск – 131,

а/с 137, Тарасу А.Е.

Або электронны варыянт на адрас:

aetaras@tut.by

Канферэнцыя разлічаная на адзін дзень (нядзеля). Дакладная дата будзе паведамленая кожнаму з удзельнікаў. Удзел у канферэнцыі — за ўласны рахунак. Даклады будуць апублікаваныя ў «Дзядах» або ў асобным зборніку.

0
Valacuga / Адказаць
12.09.2011 / 19:56
Zrabice kalektyunyja chytan`ni knig M.Ermalovicha i ne tlumice galavy svaim kalupan`nem u nose.
0
ва / Адказаць
12.09.2011 / 20:20
і ўсё пра адно і тое ж..."Хто стварый ВКЛ?Каму яно належыць?беларуская ці руская дзяржава?"...бла-бла-бла.ТОе ж самае і з паходжаннем беларусаў - столькі ўжо канцэпцый...Няўжо няма ніякіх іншых не менш цікавых і не такіх распрацаваных тэм у нашай гісторыі,а?
0
лухтою па лухце / Адказаць
12.09.2011 / 23:01
ну, камэрсант тарас там наварочае абы што, як заўсёды
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру