12.09.2011 / 20:28

Курс выйшаў на 7500. Гэта і будзе курс таргоў? 26

На чорным рынку рубель таксама ідзе ўгару.

Падзенне валюты на чорным рынку наяўнай валюты ў апошні тыдзень нагадвала крутое піке. На пачатку месяца курс даляра на сайце Пракапові.ч складаў 8500 рублёў, то сёння ён апусціўся да 7900 рублёў.

На чорным рынку каціроўкі яшчэ ніжэйшыя: каля 7500 рублёў.

Рубель узмацяецца на хвалі рэвальвацыйных чаканняў.

14 верасня мае пачацца дадатковая сесія таргоў на біржы, а праз некалькі дзён пасля гэтага валюты можа з’явіцца ў абменніках.

Насельніцтва спадзяецца, што курс сфармуецца на ўзроўні, на які намякаюць прадстаўнікі ўлады, — 7000–7500 рублёў — і не хочуць пераплачваць за валюту зараз.

У Вільні ў банку Citadelle даляры куплялі сёння за 7300, прадавалі за 7700 рублёў.
Нажніцы розніцы зменшыліся з ранейшых дзвюх тысяч рублёў, што паказвае на адносную стабілізацыю курса.
Акурат на адзнацы 7500. Можа гэта і будзе будучы курс?

Калі так, то ўлады прызнаюць зняцэньванне рубля на 150% за гэты год.

Сяргей Гезгала

0
Тутэйшы / Адказаць
12.09.2011 / 21:08
Ды ня будзе ён ні 7500, ні тым больш 7000. Нат на пракаповічы сёньня падзеньне курсу спынілася. Можна сказаць, што папярэдні рэзкі рост з 8000 да 9000 быў выкліканы выключна ажыятажам, і зараз курс проста вярнуўся да сваёй адзнакі. Мяркую, што 8000 - гэта мяжа, ніжэй за якую курс ня будзе. Але, ня гэта галоўнае. Каб ён... ну, вы зразумелі.
0
Inhvar / Адказаць
12.09.2011 / 21:32
Цi дачакаецца насельнiцтва валютнага цуду? На мой погляд нешта тут ня тое..зразумела што нiхто ня кiнецца скупаць валюту па рынкавым курсе,аднак i кошты "адкручваць" таксама ня будуць. Прыгнечаныя цёмные людзi, i не такое мы ўжо праходзiлi..
0
Стас / Адказаць
12.09.2011 / 21:45
Вы надоели уже. Вам этот банк платит за рекламу что-ли?! Что вы его пиарите? И как можно на это ориентироваться. То, что он опустился ничего не говорит, все ждут 14-го, вот и всё.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру