Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-жнівень узрос на 9,1% адносна аналагічнага леташняга перыяду і склаў 155,1 трлн. рублёў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Гэтая дынаміка вышэйшая за гадавыя прагнозныя паказчыкі. У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця, у 2011 годзе прырост ВУП павінен скласці да адпаведнага ўзроўню 2010 года 9–10%.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за восем месяцаў узрасла на 11% і склала 174,6 трлн. рублёў (гадавы прагноз росту — 9–9,5%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі склала 16,9%, што вышэй за гадавы прагнозны паказчык (12–13%).

Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці ў гаспадарках усіх катэгорый узрос на 0,5% (прагноз на год — рост на 7–8%), пры гэтым у сельгасарганізацыях вытворчасць павялічылася на 1,1%.

Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 18,9% (гадавы прагноз 16–17%). Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн. 168,9 тыс. кв. метраў жылля (на 14,2% менш за леташні паказчык).

Аб’ём перавозкі грузаў транспартам узрос на 8,8%, рознічны тавараабарот — на 13,1%.

Спажывецкія цэны ўзраслі ў жніўні 2011 года на 8,9% да ліпеня і на 53,6% да снежня 2010 года. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў жніўні да ліпеня павысіліся на 6%, да снежня 2010 года — на 67%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?