12.09.2011 / 23:15

Замежны доўг Беларусі за першае паўгоддзе ўзрос на 4,7 млрд 1

і перавысіў $33 мільярды.

Валавы замежны доўг Беларусі за першае паўгоддзе 2011 года павялічыўся на 4,7 млрд долараў, або 16,5%. На 1 ліпеня ён дасягнуў 33,1 млрд долараў.

Як паведамілі ў Нацбанку, у разліку на душу насельніцтва замежны доўг склаў амаль 3,5 тыс. долараў супраць 3 тысяч на 1 студзеня.

Паводле звестак Нацбанка, на абслугоўванне замежнага доўгу ў першым паўгоддзі 2011 года было выдзелена 2,96 млрд долараў (14,3% ад даходаў ад экспарту тавараў і паслуг).

Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

0
аптыміст / Адказаць
12.09.2011 / 23:51
Калі хто думае, што мы дакаціліся да дна, дык не - нас яшчэ падкармілі на 4 мільярды. Дно будзе калі больш ні капейкі не дадуць і яшчэ трэба будзе 33 мільярды вернуць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру