Пры гэтым, падкрэсліў
Нагадаем, 5 жніўня ў Сочы кіраўнік Ашчадбанка Герман Грэф на сустрэчы з прэм`
крэдыт на 2 мільярды долараў пад забеспячэнне ў выглядзе экспартных кантрактаў і заставу 35% акцый беларускага прадпрыемства.
«Для Беларусі гэта, вядома, няпросты перыяд часу, але для нас гэта даволі надзейны, добры крэдыт», — сказаў Грэф.
Паводле яго слоў, «усё гэта робіцца па ўсіх міжнародных стандартах разам з нашымі заходнімі партнёрамі». «Вядома, у гэты складаны перыяд гэта вельмі значна дапаможа эканоміцы Беларусі ў пераадоленні крызісу», — дадаў кіраўнік Ашчадбанка РФ.
18 жніўня гендырэктар «Беларуськалія» Валерый Кірыенка заявіў, што Беларусь адмовіцца ад крэдыту на 2 млрд долараў «Беларуськалію» на ўмовах Ашчадбанка Расіі і «Дойчэ Банка». Ён выказаў меркаванне, што не ўсё ў гаспадарцы Беларусі аж так кепска, каб застаўляць самае прыбытковае прадпрыемства.
Дарэчы, у той самы дзень, калі стала вядома пра новы крэдыт, Нацыянальны банк абвесціў, што валавы замежны доўг Беларусі за першае паўгоддзе 2011 года павялічыўся на 4,7 млрд долараў, або 16,5%. На 1 ліпеня ён дасягнуў 33,1 млрд долараў.
Як паведамілі ў Нацбанку, у разліку на душу насельніцтва замежны доўг склаў амаль 3,5 тыс. долараў супраць 3 тысяч на 1 студзеня.
З улікам новых пазычанняў да канца года замежны доўг можа дасягнуць 35 мільярдаў даляраў.
Новы крэдыт, імаверна, дазволіць уладам аднавіць валютныя інтэрвенцыі на біржы. 14 верасня там чакаюцца першыя свабодныя таргі, якія маюць вызначыць рынкавы курс рубля. На сёння афіцыйны курс скаладае каля 5000 рублёў, аднак на чорным рынку і між прадпрыемствамі выкарыстоўваецца курс 7000-9000.