Адказваючы на пытаньне карэспандэнта «Нашай Нівы» пра візыт у Беларусь Эўракамісара Рэнэ ван дэр Ліндэна старшыня камісіі па міжнародных справах савету рэспублікі Мікалай Чаргінец сказаў, што не чакае ад яго нейкага карэннага зьмяненьня ў адносінах паміж Беларусьсю і Эўропай.

Разам з тым, Чаргінец адзначыў, што чакае з боку Эўропы канструктыўнага дыялёгу. «Для нас сёньня важна, каб эўрапейскі бок прыслухоўваўся ня толькі да апазыцыі, якую прадстаўляюць нейкія пяць-шэсьць чалавек, але і да ўладаў, афіцыйнага боку. Толькі калі будуць выслуханыя абодва бакі, Эўропа будзе мець права ў нейкіх пытаньнях крытыкаваць Беларусь. Тады гэта крытыка будзе справядлівай і мы яе, магчыма, прымем.

У Эўропе ёсьць людзі, якія хочуць весьці з намі дыялёг, і візыт ван дэр Ліндэна гэта пацьвярджае, але ў Эўропе ёсьць і больш магутныя сілы, якія не дадуць, калі будзе трэба, некаторым палітыкам разьвярнуцца ў наш бок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?