У Беларусі такі закон адсутнічае, хаця падобныя законы ёсць ва ўсіх дзяржавах Еўрасаюза. Больш за тое, у многіх краінах на змену дзеючым законам пра абарону жывёл ад жорсткага абыходжання прыходзяць законы другога пакалення: «Пра дабрабыт жывёлы». У Расіі цяпер рыхтуецца адносна гуманны праект Закона «Пра адказнае абыходжанне з жывёлай», нагадваюць экалагісты.

На гэтым фоне беларускае заканадаўства не распрацаванае. Цяпер у палаце пардстаўнікоў рыхтуецца праект закона «Пра абыходжанне з жывёлай», але, на думку экалагістаў, ён не вырашае праблем. Наадварот, праект утрымлівае новыя драконаўскія абмежаванні для ўладальнікаў жывёл, узмацняе іх юрыдычную адказнасць, а таксама капіюе цяпер дзейсныя падзаконныя нарматыўныя акты, якія насамрэч вельмі далёкія ад прынцыпаў гуманнасці.

Экалагісты патрабуюць шырокага грамадскага абмеркавання і ўдзелу грамадскіх аб’яднанняў у падрыхтоўцы закона.

На адрас Сяргея Канопліча, старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў, накіраваны адпаведны ліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?