eurodialogue.org

eurodialogue.org

«Калі прыгледзецца больш уважліва, то частку з дзевяці кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах, фінансаваў і падтрымліваў Крэмль», — заявіла Грыбаўскайце у інтэрв’ю Літоўскаму радыё.

Частка прадстаўнікоў беларускай апазіцыі амаль не кажуць пра незалежнасць краіны, а проста «імкнуцца атрымаць больш грошай»,
зазначае кіраўніца літоўскай дзяржавы.

«Калі гутарыш ці чуеш, як размаўляюць некаторыя прадстаўнікі апазіцыі,

мы часцей за ўсё не чуем, што іх прыярытэтам і мэтай з’яўляецца незалежная Беларусь.
Гэтага амаль не чуем. Часцей за ўсё чуем, што трэба больш грошай і што Расія, у прынцыпе, — сябар. Гэта, несумненна, выклікае ў нас пэўную занепакоенасць, бо нацыянальным інтарэсам Літвы адпавядае незалежны сусед, незалежная краіна», — цытуе Грыбаўскайце «Інтэрфакс».

Грыбаўскайце адзначылася дзвюма сустрэчамі з Аляксандрам Лукашэнкам, у тым ліку адной у часе выбарчай кампаніі. Апошнюю Лукашэнка актыўна выкарыстаў для ўласнай прамоцыі. Яна крытыкуе кандыдатаў ад апазіцыі за прагматычнае стаўленне да Расіі, аднак замоўчвае, што гэта Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайсковы, палітычны і мытны саюз з Расіяй, які дайшоў да формы «саюзнай дзяржавы». Таксама менавіта за Лукашэнкі Беларусь перажыла беспрэцэдэнтную русіфікацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?