Напярэдадні правядзення першых таргоў валютай на дадатковай біржавой сесіі сярэднеўзважаны курс заявак на пакупку вагаецца на ўзроўні 7,5 тыс. рублёў за даляр, сведчыць апытанне, праведзенаеп карэспандэнтам агенцтва "Інтэрфакс-Захад" на ўмовах ананімнасці ў сямі беларускіх банках.

У залежнасці ад банка, дыяпазон заявак на куплю вагаецца ў межах 6-9 тыс. рублёў за даляр і 5,2 -- 10 тыс. за даляр (гэта значыць, ад афіцыйнага курсу, да 10 тыс./$1). Такім чынам, максімальны курс, які кліенты банкаў выстаўляюць напярэдадні заўтрашніх таргоў, не перавышае 10 тыс./$1.

Заяўкі на куплю еўра і расійскага рубля фармуюцца зыходзячы з крос-курсаў да даляра ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?