Чарговае павышэнне рознічных цэн на нафтапрадукты ў сярэднім на 3%, што, як чакаецца, адбудзецца 14 верасня, наўрад ці выкліча пратэстныя акцыі беларускіх аўтамабілістаў «Стоп-бензін».
Такое меркаванне выказаў дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «За Аўто» Арцём Шаркоў.

На яго думку, цяпер беларуская

грамадскасць «знаходзіцца ў нейкай спячцы».
«Магчыма, людзі яшчэ не адышлі ад лета, а магчыма, пытанні пражыцця і нарыхтоўкі на зіму людзей цяпер хвалююць больш, чым іншыя паўсядзённыя пытанні», - адзначыў Шаркоў.

У грамадстве назіраецца момант «абстрагавання ад гэтай сітуацыі не толькі ў асяроддзі аўтааматараў", сказаў кіраўнік установы. Ён лічыць, што

«усе замерлі ў чаканні таго, што будзе на валютным рынку краіны,
і гэта ўплывае на праява грамадзянскай актыўнасці».

«Людзі чакаюць нейкае пэўнасьці, - адзначыў Шаркоў. - Цяпер у людзей поўная разгубленасць, неразуменне таго, што ж будзе пасля сесіі 14 верасня. Людзей больш хвалюе пытанне, што яны будуць есці зімой, і як яны яе наогул перажывуць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?