Музей гісторыі польскіх габрэяў шукае валанцёраў, якія валодаюць беларускай моваю (а таксама расейскаю), у праект «Віртуальны Штэтл» (sztetl.org.pl).

Калі Вы цікавіцеся габрэйскай тэматыкай, хочаце паглыбіць свае веды пра гісторыю і культуру беларускага габрэйства, стаць удзельнікам міжнароднага мультымедыйнага праекту ў якасці перакладчыка на беларускую мову, мы чакаем менавіта вас. З перакладчыкамі працуе дасведчаны рэдактар, па выніках працы выдаюцца пасведчанні і рэкамендацыі. У далейшым магчыма супрацоўніцтва з аплатаю працы.

Рэзюмэ дасылайце на адрас: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0