14.09.2011 / 13:26

Валютная чарга на вакзале захоўваецца 1

«У нас запісана больш за тысячу чалавек», — паведамілі карэспандэнту «НН».

Ні новы курс даляра, ні інфармацыя пра свабодны продаж валюты (праўда, непацверджаная) не знішчылі чэргаў у абменнікі. На чыгуначным вакзале ў Мінску па-ранейшаму сядзяць каардынатары чэргаў. Карэспандэнт «НН» запытаўся, ці праводзіцца яшчэ запіс у чаргу. «Тут больш за 1000 чалавек, вам яно трэба», — адказалі яму.

Выглядае на тое, што

свабодны продаж валюты так і не пачаўся.

ЮУ

0
Віталь з Менску / Адказаць
14.09.2011 / 13:49
А што прадаваць? Прадаваць няма чаго! Пройдзе тыдзень і ўсе ўбачаць, што нічога не змянілася, акрамя курса. Во будзе ляманту...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру