Намеснік старшыні БНФ, былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў каментуе крытычныя выказванні прэзідэнта Літвы пра беларускую апазіцыю.

Кастусёў: «Грыбаўскайце мінулай восенню прыяжджала ў Беларусь і сустракалася тут з кандыдатамі ў прэзідэнты. Я быў на той сустрэчы, і, як мне цяпер здаецца, яна ў адным месцы кажа адно, у другім — другое. Безумоўна, гэтыя словы сказаныя ёй не ў мой адрас. Калі яна не чытала маю праграму, праграму партыі БНФ, то тады грош ёй цана як прэзыдэнту суседняй краіны. Яна, на маю думку, зусім не разбіраецца ў палітычнай сітуацыі ў Беларусі і ў раскладзе палітычных сілаў Беларусі, і, хутчэй, не ведае, якія каштоўнасьці адстойвае кожная партыя».

«А чаму Літва ўжо не першы раз выказвае асобную пазіцыю ў беларускім пытанні?»

«Грыбаўскайце разумее, што з прыходам да ўлады нацыянальна свядомага прэзідэнта Беларусі, сапраўднага патрыёта Беларусі Літве давядзецца рабіць перагляд шматлікіх гістарычных версій. У нас ёсць з Літвой супольная гісторыя, многія падручнікі давядзецца перапісваць. Таму ў Грыбаўскайце ёсць зацікаўленасць, каб сітуацыя заставалася на сённяшнім узроўні. У гэтым плане Лукашэнка — яе саюзнік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?