Сябра Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што ў хуткім часе структуру чакаюць змены.

«Улады захацелі бачыць у Радзе Андрэя Дзмітрыева („Гавары праўду“), Яраслава Раманчука (АГП), Рыгора Кастусёва (Партыя БНФ). Унутры Рады існуе ініцыятыўная група з дзевяці чалавек, якую мы стварылі, каб неяк ажывіць Раду. Група была супраць прыняцця гэтых людзей. Не трэба блытаць палітычную складовую і грамадскую. Для палітычных партый трэба ствараць асобную Раду», — кажа Алег Трусаў.

Тым не менш, па ягоных словах, канчатковае рашэнне будуць прымаць прадстаўнікі ўладаў. Наступнае пасяджэнне Рады адбудзецца напрыканцы верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?