Запланаваная на вечар 14 верасня ў Мінску акцыя аўтамабілістаў супраць падаражання паліва«Стоп-бензін» не адбылася.
Рашэнне аб чарговым — сёмым з пачатку года — павышэнні цэн на бензін і дызпаліва прыняў напярэдадні дзяржканцэрн «Белнафтахім» «у мэтах паэтапнага раўнавання цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза».
Рознічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічаны ў сярэднім на 3%. Літр бензіну
Акцыі
Інфармацыя аб цяперашняй акцыі з’явілася ў інтэрнэце раніцай 14 верасня.
Яе арганізатары — штаб супольнасці«Стоп-бензін» — заклікалі аўтамабілістаў збірацца «малымі групамі ў любым зручным для іх месцы» на адрэзку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Сурганава да ГУМа.
«Асноўная мэта ўдзельнікаў акцыі — пасля 19.00 рухацца па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Сурганава да ГУМа ў любым напрамку, разварочвацца ў любым дазволеным ПДР месцы. Вы можаце проста катацца па праспекце. Роўна ў 19.10 удзельнікі акцыі зніжаюць хуткасць руху да 20–30 км/гадз і ўключаюць аварыйку», — гаварылася ў распаўсюджаным паведамленні.
Аднак, паводле сведчання карэспандэнтаў БелаПАН, да вызначанага часу на праспекце Незалежнасці было ўсё спакойна, традыцыйна дзяжурылі нарады
Напярэдадні ў інтэрв’ю БелаПАН Арцём Шаркоў — дырэктар
Цяпер у грамадстве назіраецца «абстрагаванне ад гэтай сітуацыі не толькі ў асяроддзі аўтааматараў», сказаў кіраўнік установы. Ён лічыць, што «ўсе замерлі ў чаканні таго, што будзе на валютным рынку краіны, і гэта ўплывае на праяўленне грамадзянскай актыўнасці».