Паводле стану на вечар чацвярга за кратамі застаецца 7 асуджаных за удзел у падзеях 19 снежня 2010 года (Плошча).

Гэта трое экс-кандыдытаў у прэзідэнты: Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус, Андрэй Саннікаў,

застаецца за кратамі давераная асоба Саннікава Зміцер Бандарэнка, адбывае хімію (г.зн. абмежаванне волі) ў Пружанскім раёне давераная асоба Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец

Можна смела лічыць асуджанымі за Плошчу Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, затрыманых 18 снежня і асуджаных нібыта за бойку (хуліганства).

Нагадаем, што да «хіміі», але без накіравання ў папраўчыя ўстановы, былі таксама асуджаныя Дзмітрый Мядзведзь і Андрэй Пазняк.

За кратамі таксама знаходзяцца мінскія і бабруйскія анархісты: Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Павел Сырамлотаў, Арцём Пракапенка,

ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

***

Памілаванню ўдзельнікаў падзей 19 снежня папярэднічала тайная сустрэча Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Балгарыі Мікалаем Младэнавым у Мінску 26 жніўня. Факт сустрэчы афіцыйна пацвердзіў МЗС Балгарыі.

Младзенаў, у прыватнасці, інфармаваў еўракамісару Кэтрын Эштан, што Лукашэнка паабяцаў вызваліць чатырох палітзняволеных да 28 жніўня, а ў дачыненні да яшчэ двух — зняць абвінавачанні. Усіх астатніх палітзняволеных паабяцаў вызваліць да пачатку кастрычніка.

Пазней польская Rzeczpospolita са спасылкай на крыніцу ў МЗС Польшчы паведаміла, што на сустрэчы з Лукашэнкам Младэнаў павінен быў прапанаваць беларускаму лідару аднаўленне адносінаў з Еўрасаюзам і 2 млрд. еўра ў абмен на вызваленне ўсіх палітзняволеных да канца 2011 года. Аднак МЗС Балгарыі катэгарычна абвергнуў гэтыя звесткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?