Колькасць угодаў куплі-продажу зямельных участкаў ужо перавышае паказчыкі мінулага года. Пры гэтым кожная другая угода з зямлёй прыпадае на Мінскую вобласць.

Паводле дадзеных агенцтваў нерухомасці, у Беларусі, нягледзячы на крызіс, актывізаваўся попыт не толькі на кватэры, але і на жылыя дамы і зямельныя ўчасткі, піша «Бізнэс-Лідар».

Так па стане на 12 верасня 2011 года ў Беларусі было заключана 2676 угодаў куплі-продажу зямельных участкаў, што на 6% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. 91% ад агульнай колькасці зямельных участкаў былі набытыя для садоўніцтва. У прыватнасці ў Мінскай вобласці было прададзена 1385 зямельных участкаў, што складае 52% ад агульнай колькасці ўгодаў па рэспубліцы. Найбольш высокім попытам карыстаецца зямля ў Мінскім, Дзяржынскім, Пухавіцкім і Смалявіцкім раёнах.

Угодаў па куплі-продажы жылых дамоў за першыя восем месяцаў гэтага года было заключана амаль 10 000, што крыху менш за леташнія паказчыкі. У Мінскай вобласці было прададзена 2423 жылых дамоў. Найбольшым попытам карыстаюцца жылыя дамы ў Маладзечанскім, Барысаўскім, Салігорскім і Слуцкім раёнах. Вырасла таксама колькасць прададзеных жылых дамоў у сталіцы.

Відавочна, ва ўмовах, калі доўгі час доступ да валюты ў беларусаў быў абмежаваны, многія з іх знайшлі альтэрнатыўны інструмент захавання грашовых сродкаў і фармавання будучых даходаў — купля нерухомасці. І пакуль адны выбіралі рынак кватэр, іншыя, як бачна, захацелі ўкласці сродкі ў зямлю і загараднае жыллё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?