Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька бярэ ўдзел у Парламенцкім форуме новых дэмакратый, які праходзіць 15 верасня ў Вашынгтоне,
паведамілі ў прэс-службе партыі.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць як дзейныя, так і былыя парламентарыі розных краін. Адбудуцца тры панэльныя дыскусіі, на адной з іх будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі. Лябедзька выступіць на ёй з дакладам.

Як раней паведамлялася, 13 верасня Лябедзька быў затрыманы перад вылетам у Вашынгтон у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён быў затрыманы за тое, што спрабаваў вылецець з Масквы па несапраўдным пашпарце, бо дзейны палітыку не вярнулі з КДБ.

«У мяне застаўся стары пашпарт з дзейнымі візамі. Я яго выкарыстоўваю. Справа ў тым, што калі ў пашпарце заканчваюцца старонкі (або амаль заканчваюцца), то афармляецца новы, а калі ў старым пашпарце ёсць дзейныя візы, то стары пашпарт пакідаюць на руках і яго можна выкарыстоўваць. Гэта законная беларуская практыка. Так што я выехаў па сапраўдным пашпарце, у ім дзе дзейныя візы — шэнгенская і амерыканская. А мой новы пашпарт з вялікай колькасцю чыстых старонак па-ранейшаму застаецца дзесьці ў нетрах КДБ», — растлумачыў Лябедзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?