Крымінальную справу паводле абвінавачання былога камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёра Ігара Азаронка будзе разглядаць Ваенная калегія Вярхоўнага суда.

 Радыё Свабода

Радыё Свабода

«Галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС завершана расследаванне крымінальнай справы па абвінавачанні былога камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёра І.П.Азаронка ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт.430 ч.3 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), арт.295 ч.2 (незаконныя дзеянні адносна боепрыпасаў) КК Рэспублікі Беларусь, і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі А. А. Машкаўцана ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт.16 ч.5 і ч.6 (саўдзел у злачынстве), арт.430 ч.3 (падбухторванне і саўдзельніцтва ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь», — адзначылі ў МУС.

Як паведамлялася, камандуючы ВПС і войскамі ППА Беларусі генерал-маёр Ігар Азаронак быў затрыманы ў канцы снежня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?