Прадстаўнік адной з пацярпелых Аляксандр Круты ў часе працэсу Канавалава-Кавалёва папрасіў перанесці суд, пакуль у Беларусі не будзе адменена смяротнае пакаранне і пакуль не ўведзены суд прысяжных. Аднак судовая калегія адхіліла ягонае хадайніцтва. Маці іншага пацярпелага, Таццяна Александрыя, заявіла, што не верыць, што «гэтыя двое маглі ўчыніць такі тэракт».

«Я заяўляю хадайніцтва пацярпелай Крутой, мы патрабуем да пачатку судовага працэсу адмяніць у Беларусі смяротнае пакаранне як атрыбут варварства і ўвесці інстытут прысяжнага судаводства, каб яны змаглі прыняць рашэнне па гэтым пытанні», — заявіў спадар Круты.

Акрамя таго, прадстаўнік пацярпелай зазначыў, што яго дачка «шосты месяц як пазбаўленая ўсіх сродкаў да існавання, да сённяшняга дня ёй не аплочаны ні адзін бальнічны лісток».

Пацярпелы Саакян заявіў, што далучаецца да хадайніцтва ў частцы таго, што і яму «не далі магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі справы». Па словах пацярпелага, гэта выклікае ў яго сумневы ў якасці следства.

Некаторыя мяркуюць, што адна са спецслужб магла ведаць аб падрыхтоўцы тэракта, але — выпадкова ці наўмысна — не прадухіліла яго.

Многія не вераць, што два пустадумкі маглі 6 гадоў заставацца нябачнымі для спецслужб і міліцыі ў краіне з найвялікшай прапорцыяй сілавікоў на душу насельніцтва і рэпрэсіўным рэжымам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?