У Магілёве 15 верасня на вуліцы Гагарына загарэўся аднапавярховы закінуты будынак, які знаходзіцца на балансе ТАА «Еўрагандаль».

Як паведамілі на месцы здарэння супрацоўнікі МНС, інфармацыя аб узгаранні паступіла ў 15.20 аператыўнаму дзяжурнаму ад супрацоўнікаў ДАІ.

Дым ад пажару ахінуў некалькі густанаселеных вуліц у задняпроўскай частцы горада — вуліцу Гагарына, праспект Шміта, бульвар Нескароных.

У тушэнні пажару было задзейнічана пяць аддзяленняў пажарных. Пацярпелых няма.

Пажарныя мяркуюць, што прычынай магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём, аднак дакладная прычына ўзгарання будзе названа пасля экспертызы.

Што да ўладальнікаў будынка ТАА «Еўрагандаль», то кампаніі пагражаюць буйныя штрафныя санкцыі за незабеспячэнне аховы аб’екта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?