(Абнаўлялася анлайн, храналагічны парадак захаваны. Матэрыялы ад нашага кар. чаргуюцца з матэрыяламі інфармацыйных агенцтваў.)

Са сведчанняў Кавалёва на папярэднім следстве (працяг) (зачытана судом).

Кавалёў сумку Канавалава пасля выхаду з вакзала 10 красавіка паставіў проста на зямлю і паглядзеў унутр. Убачыў там дзве бутэлькі пластыкавыя 5-літровыя нейкага рэчыва, цвёрдага. Бутэлькі сінія празрыстыя. Накрытыя паперай белай (чырвонай?). Ад вады бутэлькі, але без этыкетак. Круглыя бутэлькі. Рэчыва жаўтаватае можа. Бутэлькі ляжалі поўныя рэчыва. У гэтым аддзяленні сумкі, здаецца, больш нічога не было.

З якой мэтай Канавалаў прывёз выбухоўку? Сказаў, што збіраецца зрабіць выбух у метро. Але не сказаў, на якой станцыі. Кавалёў ўсур’ёз не ўспрыняў адразу словы Дзмітрыя.

З паказанняў Кавалёва, Канавалаў хацеў узарваць, бо рана ці позна параўнаюць яго адбіткі з тымі, што былі на выбухоўцы каля стэлы ў Мінску і ўсё роўна пасадзяць. Збіраўся нібыта скончыць жыццё самагубствам пасля выбуху. І паказваў Кавалёву таблеткі для гэтага, калі засяліўся ўжо на здымную кватэру (кватэру зняў на тры дні).

Канавалаў паказваў Кавалёву нешта кшталту радыёперадатчыка, з дапамогай якога хацеў узарваць выбухоўку. Белая таблетка, кшталту камп’ютарнай «мышы», але меншая. З сіняй кнопкай. Паказваў 11 красавіка, пасля таго як Кавалёў прыехаў з працы. Перадатчык Канавалаў, па словах Кавалёва, дастаў з кішэні.

Калі даведаўся з навінаў пра выбух у метро, Кавалёў зразумеў, што гэта зрабіў Дзмітрый Канавалаў. Пра выбух з Канавалавым размаўлялі 12 красавіка. Дзмітрый сказаў, што гэта ён здзейсніў выбух. Сказаў, што калі праходзіў каля турнікетаў у метро, супрацоўнікі міліцыі нават не паглядзеў на яго.

Згодна з матэрыяламі справы, Кавалёў бачыў момант, калі Канавалаў падключаў драты ў выбухоўцы. Стаяў у той момант і не пускаў туды Яню — сачыў, каб дзяўчына не зазірнула.
Працяг суда 19 верасня, панядзелак. Пачатак, а 11.00.

* * *

Дзмітрый Канавалаў хацеў скончыць жыццё самагубствам.
Пра гэта сведчыць тэкст допыту Кавалёва на стадыі папярэдняга расследавання, які цяпер у судзе апавяшчае бок абвінавачвання, паведамляе БелТА.

У пратаколе ёсць словы Кавалёва аб тым, што Канавалаў паказваў яму незадоўга да тэракту 11 красавіка нейкія таблеткі (пігулкі) ў жэлацінавай абалонцы. Дзмітрый заявіў, што мае намер прыняць гэты прэпарат, каб пакончыць з сабой. Аднак незразумела, калі менавіта ён хацеў гэта зрабіць.

* * *

З паказанняў Кавалёва ў судзе, паведамляе рэпарцёр НН:

На следстве Кавалёў сказаў, што ведаў, што выбухі ў Мінску і Віцебску здзейсніў Канавалаў, але цяпер адмаўляецца ад гэтых сведчанняў, бо даваў іх пад псіхалагічным ціскам. Кавалёў заявіў, што з Канавалавым быў знаёмы з першага класа школы — вучыліся разам.

Кавалёў закончыў 11 класаў. З 2005 па 2007 гг. працаваў электраманцёрам на чыгунцы, закончыў курсы ад біржы працы, на якую стаў, бо трапіў пад скарачэнне. Затым працаваў у Віцебскэнергабудзе электраманцёрам 2 гады (да 2009 года). Працаваў пасля ў Віцебску ў будаўнічым упраўленні да лістапада 2010 года. Звольніўся, бо хацеў пераехаць у Мінск, дзе планаваў уладкавацца на працу, а пасля заняцца сваёй справай. 25 кастрычніка 2010 г. пераехаў у Мінск. Перад ад’ездам сустракаўся з Канавалавым, казаў пра пераезд.

Маці з бацькам не жывуць разам. Ёсць айчым. У войску Кавалёў не служыў па стане здароўя.

Канавалаў з арміі пісаў і званіў некалькі разоў Кавалёву, праз «Вконтакте» яны мелі зносіны. Канавалаў праз мабільны тэлефон выходзіў у інтэрнэт у войску.

Пасля прыходу з войска Канавалава была адна з размоваў, падчас якой сказаў, што з ваенчасткі прывёз два вогнетушыльнікі. Кавалёў бачыў адзін пасля ў падвале ў Канавалава. З якой мэтай прывёз — не тлумачыў.

9 красавіка 2011 Канавалаў з Кавалёвым размаўлялі па тэлефоне, было гэта каля 10–11 гадзін раніцы.

Гэта быў першы кантакт з Канавалавым у 2011 годзе

(за выключэннем 1 студзеня 2011). Дзмітрый сказаў, што на наступным дзень прыязджае ў Мінск і папрасіў сустрэць. Размаўлялі хвіліны тры. Праз хвілін 10–20 Канавалаў зноў перазваніў.

Сустрэліся 10 красавіка на чыгуначным вакзале.

Канавалаў быў з вялікай сумкай. Неслі яе разам.
Мэтай прыезду Канавалаў назваў прыезд «па справах». Кавалёў, зазначыў, што больш і не распытваўся. Паехалі на метро ў рыэлтарскую фірму па вуліцы Караля. Канавалаў шукаў кватэру недалёка ад цэнтра і побач з метро. Пайшлі на кватэру. Пры засяленні Дзмітрый перанёс сумку за шырму. Кватэра была аднапакаёвая. Пасядзелі, Кавалёў курыў. Было прыкладна 13–14 гадзін. Выйшлі ў горад, купілі гарэлкі, салатаў, вярнуліся ў кватэру. Выпілі. Канавалаў прапанаваў пазваніць знаёмым дзяўчатам: напр., дзяўчыне, з якой пазнаёміўся праз сацыяльныя сеткі і з якой не бачыўся ні разу. Кавалёў сказаў, каб той званіў. Размаўлялі некалькі гадзін за гарэлкай. Колькі дакладна, не памятае. Купілі пару пляшак.

Дзмітрый выходзіў, калі пілі гарэлку, але да прыезду дзяўчат. Кавалёў адгаворваў ехаць, маўляў, што Канавалаў будзе адзін рабіць. Але Канавалаў сказаў, што хутка вернецца. Кавалёў застаўся.

Канавалаў вярнуўся праз паўгадзіны-гадзіну. Кавалёў глядзеў тэлевізар і паліў. Канавалаў сыходзіў без сумкі. Па вяртанні Канавалава яшчэ выпілі. Нічога пра паездку не сказаў.

Канавалаў пазваніў знаёмай Яні (да ад’езду ці пасля, не помніць). Дамовіліся сустрэцца на вечар. Сказаў, што яна будзе з сяброўкай. Як і першая, для кампаніі. Пайшлі сустрэлі дзяўчат каля выхаду з метро. Схадзілі за віном. Магчыма, яшчэ гарэлку купіў Канавалаў, Кавалёў не помніць. Дома пачалі размаўляць. Тэмы размоў не помніць. Дзяўчаты пілі віно, хлапцы — гарэлку. Праз нейкі час адна дзяўчына сабралася і сышла. Засталася Яня Пачыцкая (?). Са следства ведае, што Дзмітрый з Яняй хадзілі правесці дзяўчыну. Але сам гэтага не помніць. Кажа, што быў п’яны.

Спаць Кавалёў лёг на канапу. Дзяўчына з Канавалавым ляглі разам на ложак за шырмай.
Раніцай Кавалёў прачнуўся. Канавалаў з дзяўчынай прачыналіся ў той момант. Яна пабудзіла Кавалёва, каб той ішоў на працу. У Канавалава быў адключаны мабільнік — не працаваў будзільнік. Паехаў на працу.

Да абеду быў на працы. Пасля сышоў. З працы сышоў самавольна. Хацеў хутчэй вярнуцца да сябра. У 12.30–13.00 вярнуўся на кватэру да Канавалава (той запрашаў прыходзіць пасля працы).

Набраў дамафон — ніхто не адамкнуў.
Пасля яшчэ раз. Безвынікова. Вырашыў пачакаць. Выйшла Яня з пад’езда. Сказала, што Дзіма хутка прыйдзе. Канавалаў вярнуўся з садавіной, півам, прадуктамі. Размаўлялі, глядзелі тэлевізар, музыку слухалі. Размаўлялі ні пра што. Выпівалі крыху. Канавалаў менш, чым Кавалёў.
Пасля Канавалаў зусім перастаў піць. Сказаў, што трэба будзе ад’ехаць па справах.
(Са сведчанняў Яні Пачыцкай, Канавалаў прасіў дзяўчыну нагадаць, што яму трэба ў канкрэтны час з’ехаць; ці нагадвала яна, Кавалёў не памятае.)

Бліжэй да вечара Канавалаў пакідаў кватэру. Кавалёў бачыў, як той сыходзіў, але не ведае, дзе ў той момант была сумка.

Кавалёў сказаў, што Канавалаў збіраўся ехаць праз метро. І Кавалёў прапаноўваў не ехаць, маўляў, яго, выпіўшага, у метро не пусцяць. Размова такая была хвлін за 15 да сыходу Канавалава.

Вярнуўся Канавалаў у чорнай балоневай куртцы на маланцы. Кавалёў кажа, што куртка старая, бачыў яе яшчэ ў Віцебску. Шапка зімовая была на галаве. Вязаная. Чорная з надпісам цёмна-жоўтага колеру. Не можа сказаць, ці ў гэтай вопратцы той сыходзіў.

На Канавалаву, па словах Кавалёва, былі цёмныя джынсы. На ўзроўні каленяў былі кішэні. Абутак — спартовыя бацінкі ці красоўкі.

Ці ў гэтай вопратцы Канавалаў пакідаў кватэру, Кавалёў не памятае.

Пры Кавалёву Канавалаў у сумку не лазіў. Сумка спартовая была, сантыметраў 60–70 ў даўжыню. 30–40 см вышыні. Надпіс на сумцы — West, марка цыгарэт. Сумка чорная альбо цёмна сіняя.

Пасля сыходу Канавалава Кавалёў з дзяўчынай былі разам. Размаўлялі.

Дзесьці праз гадзіну вярнуўся Канавалаў. Вясёлы настрой быў. Кажа, што ўвогуле ён вясёлы чалавек.
Вясёлы настрой праяўляўся ў жартах, усмешцы.
«Як прайшлі справы?» — «Нармальна».
Больш Кавалёў і не пытаўся.

Зноў пачалі выпіваць. Глядзелі тэлевізар. Бачылі рэпартаж з метро. «Дзіма ў гэта час ужо спаў». Адрэагавалі з Яняй здзіўленнем. Канавалава не будзілі ў гэты момант. Ад’езд Канавалава не звязвалі з гэтымі падзеямі.

Канавалаў спаў за шырмай. Кавалёў лёг разам з Яняй.

12 красавіка Кавалёў не пайшоў на працу. Глядзелі ранішнія навіны пра выбух. Сказаў начальству, што не можа прыехаць, бо метро не працуе. Працягвалі выпіваць.

Размаўлялі пра рэпартаж з метро. Канавалаў глядзеў ранішні рэпартаж таксама. Кавалёў не помніць эмоцыі Канавалава на рэпартаж. Пасля прагледжанага не абмяркоўвалі падзей у метро. Яня засмуцілася і расплакалася. Канавалаў супакойваў дзяўчыну словамі. Пасля выключылі тэлевізар. Слухалі музыку і выпівалі да вечара. Не помніць, каб нехта выходзіў з кватэры.

Леглі спаць, а 21-22-й гадзіне. Разбудзілі міліцыянты.
Кавалёў кажа, што ляжаў на канапе. Убачыў чалавека ў масцы і ў форме. Дзіма сядзеў ў кайданках у вітальні. Адзелі кайданкі і Кавалёву. Пыталіся, чаму дзверы не адмыкалі. Выводзілі таксама, як і ў суд прыводзяць (сагнутых, з паднятымі ззаду рукамі).

Сумку Кавалёў не бачыў з таго моманту, як 10 красавіка прыехалі з Канавалавым на здымную кватэру.

«Нас адвялі з Дзмітрыем на допыт. Я быў на 2 паверсе ў кабінеце будынка ГУБАЗ. Пачас допыту мне сказалі, з якой мэтай затрымалі. Сказалі, што мой сябра ёсць на кадрах. Але мне ў той дзень паказалі, як Канавалаў праходзіць з сумкай у метро. Пазнаў яго. Далей працягвалася дазнанне.

З аднаго з суседніх кабінетаў я пачуў крык Канавалава.
Аператыўны работнік сказаў, што гэта не Канавалаў крычыць. Але я яго пазнаў». Кажа, што гэта магло быць зроблена наўмысна, каб запужаць Кавалёва тымі крыкамі. Было гэта прыкладна праз 20 хвілін пасля таго, як іх прывезлі ў ГУБАЗ. Затым яго перавялі на іншы паверх і працягнулі допыт. Сказалі, што «Лепш табе, парень, признать».
Сказалі, што толькі 2 гады за неданясенне атрымае. А за тэрарызм у лепшым выпадку 25 гадоў, а ў горшым «лоб зялёнкай намажуць».
Запужалі, што Кавалёву ніхто не паверыць, што той нічога не ведаў. Спужаўся расстрэлу. «Супрацоўнікаў тых я добра помню і магу апазнаць».
«Я даваў сведчанні, бо быў напалоханы. Я ўпэўнены, што Дзмітрый не ўзрываў бомбу ў 2011 годзе. Мала што мне паказалі. Проста гуляе… Прайшоў праз турнікет».

Кажа, што быў адзін удар у грудзі. Маўляў, у метро штодня ездзіць жонка опера, і ён не стрымаўся.

Мяне дапытвалі да ўдзелу адваката», — сказаў Кавалёў.

Адвакат быў прадстаўлены Кавалёву. Яго пасведчання абвінавачаны не бачыў.

Першы раз дапыталі пасля затрымання. У пратаколе ён не зафіксаваны. Пад пратакол дапытвалі, магчыма, праз гадзіну.

Кавалёў праходзіў 21 дзень судова-псіхіятрычнай экспертызы. Па словах Кавалёва, у «Навінках».

* * *

Сведчанні Кавалёва з матэрыялаў справы адносна эпізода 11 красавіка 2011 года — зачытана судом.

Іншыя сведчанні даваў пра тое, што ведаў пра намер Канавалава ўзарваць метро. Ведаў, што ў сумцы Канавалаў прывёз выбухоўку. Калі ўскінуў сумку на плячо, Канавалаў сказаў так больш не рабіць. Патлумачыў, што там выбухоўка. «Я нават і не ўспрыняў усур’ёз». На вуліцы Кавалёў зазрінуў у сумку. Кавалёў спытаўся, навошта выбухоўка. Канавалаў сказаў, што ён мае дачыненне да выбуху каля стэлы ў Мінску. Там былі дзве выбухоўкі. Але адну знайшлі. І на ёй засталіся адбіткі пальцаў Канавалава. Але ў яго адбіткі пальцаў не ўзялі. А цяпер спахапіліся, што ў базе яго адбіткаў пальцаў няма. І спачатку позвай выклікалі, а пасля дадому прыйшлі і адкаталі. І цяпер, маўляў, няма чаго губляць.

Пра выбух у стэлы ў Мінску Канавалаў расказаў пра выбух Кавалёву адразу пасля падзеі ў 2008 годзе. У Віцебску. Са сведчанняў Кавалёва, Канавалаў паехаў у Мінск, зняў кватэру. Увечары ўзяў выбухоўкі ў пакетах ад соку і паехаў на гулянне. Пасля адна ўзарвалася, а другая — не. Выбухоўку вырабіў сам. Удзельнічаў у выбуху Канавалаў адзін. Мэту ўчынку не расказваў.

Па матэрыялах справы, Кавалёў ведаў, што Канавалаў здзейсніў выбухі ў Віцебску.

Пра 11.04 сказаў, што добра выпіў і адключыўся. А Канавалаў узяў сумку і паехаў на метро.

У адносінах да Яні сказаў, што перагарадзіў дарогу ёй да шырмы, каб яна не ўбачыла выбуховае прыстасаванне. Сказаў так, маўляў, каб дзяўчыну не абвінавацілі ні ў чым і не прыцягвалі да допытаў.

Сяргей Макарэвіч

* * *

Інтэрнэт і мабільная сувязь у зале суда не працуюць, таму мы не маем паведамленняў ад уласнага рэпарцёра. Але карэспандэнты лукашэнкаўскіх агенцтваў БелТА і Інтэрфакс нейкім чынам паведамленні з суда перадаюць. Мы перадрукоўваем іх паведамленні, а пад вечар далучыцца і пераказ нашага карэспандэнта.

13.45
Уладзіслаў Кавалёў заявіў сёння ў судзе, што глядзеў рэпартаж аб выбуху вечарам 11 красавіка, а Дзмітрый Канавалаў у гэты час спаў, паведамляе БелТА.

Кавалёў няўпэўнена гаворыць аб тым, што Канавалаў 11 красавіка купляў спіртное: «Па-мойму, ён гарэлку яшчэ прыносіў… Жартаваў, смяяўся». Увесь гэты дзень у кватэры была дзяўчына, з якой Канавалаў пазнаёміўся праз сацыяльную сетку.

У гэты дзень яны дапазна выпівалі, сказаў Кавалёў. Прыкладна на гадзіну Канавалаў адлучыўся з кватэры. Кавалёў спачатку сказаў, што не ведаў, куды дакладна ідзе яго знаёмы, а потым дадаў:

«Я не хацеў, каб ён п’яны ехаў у метро».
На пытанне, адкуль жа ён даведаўся, што Канавалаў пойдзе ў метро, Кавалёў не змог адказаць дакладна, некалькі разоў блытаўся, а потым заявіў, што аб гэтым яму сказаў сам Дзмітрый.

Праз некаторы час пасля таго, як Канавалаў вярнуўся, Уладзіслаў глядзеў тэлевізар разам з дзяўчынай: «Бачылі рэпартаж аб выбуху. Там паказвалі кадры з метрапалітэна. Мы з Янай сядзелі на канапе, а Дзіма, па-мойму, спаў ужо… Мы не цалкам глядзелі гэта». Паводле слоў Кавалёва,

ён і дзяўчына былі шакаваныя.

Адлучку Канавалава падсудны Кавалёў, паводле яго слоў, не звязваў з тэрактам. Ён сцвярджае таксама, што з 10 красавіка не звяртаў увагі на тое, дзе была сумка Дзмітрыя.

Кавалёў дадаў, што 12 красавіка Яна Пачыцкая плакала, гледзячы рэпартаж аб выбуху, а Канавалаў супакойваў яе. «Дзмітрый гаварыў, што ўсё будзе добра», — сказаў падсудны.

Допыт Кавалёва прадаўжаецца ўжо прыкладна дзве гадзіны. Пракуроры вельмі падрабязна распытваюць аб яго сувязі з іншым падсудным, аб падзеях, якія былі 11 красавіка і напярэдадні, у што быў апрануты Канавалаў, куды і колькі разоў выходзіў са здымнай кватэры і г.д., паведамляе БелТА.

13.45
Канавалаў і Кавалёў пілі гарэлку і былі з дзяўчатамі ў дзень тэракта 11 красавіка, перадае з залы суда агенцтва БелТА.

Уладзіслаў Кавалёў сцвярджае, што нічога не ведаў аб рыхтуецца выбуху ў метро: «Я не цікавіўся, з якой мэтай ён [Канавалаў] прыехаў». Пракурор спытаў Кавалёва: «Чаму вас гэта не цікавіла?» Падсудны адказаў коратка: «Не ведаю».

Пасля да іх прыехалі знаёмыя дзяўчаты і, па словах Кавалёва, яны купілі віна, можа, і гарэлкі, пайшлі ўсе на кватэру. «Там гаварылі, балбаталі ні пра што. Дзяўчаты віно пілі, мы з Дзмітрыем — гарэлку. Адна дзяўчына сабралася і сышла. Засталася Яна Пачыцкая», — сказаў абвінавачаны. Што было далей, ён памятае дрэнна: «Быў п’яны… Я на канапе заснуў. Яна засталася, быццам бы, з Дзмітрыем за шырмай». Раніцай 11 красавіка гэтая дзяўчына разбудзіла Кавалёва, і ён паехаў на працу.

У той жа дзень Кавалёў вярнуўся на кватэру, бо на працы «было рабіць няма чаго». «Я сышоў з працы самавольна», — прызнаўся Уладзіслаў. У кватэру яго ўпусціла Яна, а прыкладна праз 10–15 хвілін прыйшоў Канавалаў: «Прынёс піва, садавіну, салату… Мы размаўлялі, тэлевізар глядзелі. Дзмітрый выпіваў мала. Сказаў, што трэба будзе з’ездзіць кудысьці і піць не будзе» .

Кавалёў таксама растлумачыў, што Дзмітрый Канавалаў працягваў жыць і працаваць у Віцебску. Сам жа Уладзіслаў перабраўся ў Мінск яшчэ ў лістападзе 2010 года. «Здымаў кватэру каля трактарнага завода, працаваў электраманцёрам», — распавёў пра сябе Кавалёў.

Уладзіслаў Кавалёў таксама прызнаўся на судзе, што 12 красавіка яны з Дзмітрыем Канавалавым і знаёмай дзяўчынай працягвалі піць алкаголь.

«Я не пайшоў на працу. Сачкануў. Зманіў начальству і не паехаў. Мы зноў жа працягвалі выпіваць, глядзелі ранішнія навіны, рэпартаж пра метрапалітэн», — сказаў на судзе Кавалёў.

Праз нейкі час усе яны ляглі спаць. «Мяне абудзілі супрацоўнікі ў масках. З міліцыі, напэўна… Дзіма сядзеў у перадпакоі. Мяне таксама пасадзілі», — растлумачыў Кавалёў. Пасля ён сказаў, што яго дапытвалі ў ГУБАЗ МУС, паведамляе БелТА.

13.30

Сёння ў судзе Уладзіслаў Кавалёў заявіў, што Дзмітрый Канавалаў не ўзрываў бомбу ў метро, перадае агенцтва БелТА.

Кавалёў сказаў: «Я думаю, Дзмітрый не ўзрываў бомбу ў 2011 годзе. Ці мала што там паказвалі (маюцца на ўвазе кадры відэанагляду, на якіх Дзмітрый Канавалаў ідзе ў метро з сумкай на станцыю „Кастрычніцкая“, а пасля выбуху назад — без сумкі». Ён сцвярджае, што яму нібыта паказвалі кадры, дзе Канавалаў ішоў з сумкай у метро, але не паказалі, дзе Дзмітрый быў ужо без сумкі.

На судзе 15 верасня Канавалаў выразна заявіў, што прызнае сваю віну па самаму гучнаму эпізоду — выбуху 11 красавіка ў мінскім метро.

Таксама Кавалёў заявіў, што Дзмітрый Канавалаў з дзяцінства захапляўся піратэхнікай і рабіў узрыўпакеты.

«Мы ведалі адзін аднаго з першага класа. Напэўна, вучыліся разам да восьмага… У Канавалава было захапленне хіміяй і піратэхнікай. Узрыўпакеты ўзрывалі разам, у асноўным на Новы год. Узрывалі на вуліцы, не лічачы эпізодаў з узрывам шкла (у пад’ездах)», — сказаў Кавалёў. Пры гэтым ён так і не змог дакладна сказаць, ці былі яны сябрамі.

Кавалёў адзначыў: «Я яму давяраў».
У той жа час сказаў: «У нас былі агульныя інтарэсы». Але якія менавіта, не ўдакладніў.

Кавалёў пацвердзіў, што ў Канавалава было памяшканне ў падвале: «Толькі я не ўпэўнены, калі яно з’явілася. Я бываў у гэтым падвале. Піва піў, музыку слухалі». Ён растлумачыў, што гэта было ўжо не ў школьным узросце, паведамляе БелТА.

13.00

Абвінавачаны па справе аб тэракце ў мінскім метро, ​​меркаваны саўдзельнік выканаўцы і арганізатара тэрактаў Дзмітрыя Канавалава Уладзіслаў Кавалёў заявіў у судзе пра ціск на яго падчас папярэдняга следства.

«Свае паказанні на папярэднім следcтве не пацвярджаю, бо яны былі дадзены пад ціскам», — заявіў В. Кавалёў ў зале суда, перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Кавалёў распавёў, што ён знаёмы з Канавалавым з першага класа, але ніякіх «злавесных» схільнасцяў ён не заўважаў. Захапляўся хіміяй, падрывалі разам ўзрыўпакеты, у асноўным на вуліцы, на Новы год «.

Кавалёў сцвярджае, што ў апошні час не меў зносінаў з Канавалавым, а потым пераехаў у Мінск. Маўляў, нават адмовіўся ад запрашэння папіць піва 1 студзеня, калі наведваў бацькоў у Віцебску.

Кавалёў кажа, што Канавалаў перад 9 красавіка «пазваніў, сказаў, што хоча прыбыць у Мінск заўтра», — падкрэсліўшы, што Дзмітрый «не казаў аб дактыласкапіі», адмовіўшыся тым самым ад папярэдніх паказанняў.

«Сустрэліся на вакзале, Дзмітрый быў з торбай, сказаў — у Мінск па справах. Засяліліся, вырашылі папіць гарэлкі за сустрэчу, запрасілі дзяўчат, яшчэ да прыезду дзяўчат Канавалаў кудысьці адыходзіўся. Схадзілі ў краму, купілі гарэлкі», — сказаў ён.

Пракурора Стука вельмі цікавіла, як Канавалаў рэагаваў на дзеянні Кавалёва, які падносіў торбу, як пераносілі торбу, якія эмоцыі былі ў Канавалава.
10.40

Увялі Дзмітрыя Канавалава.

Абодва абвінавачаныя прыселі. У руках у Кавалёва — пакет, відаць, з дакументамі.

10.38

Увялі Уладзіслава Кавалёва. Перад гэтым міліцыянт праверыў клетку. За ім наглядаюць трое міліцыянтаў, што стаяць побач з клеткай.

10.05–10.25

Пачалі запускаць людзей у залу суда. У зале, разлічанай на пару соцень чалавек, пакуль не больш за паўсотні. І гэта за паўгадзіны да пачатку пасяджэння. Супрацоўніца суда адзначыла, што сёння будзе менш людзей.

Абвінавачаных яшчэ не прывезлі.

Інтэрнэт і мабільная сувязь пакуль яшчэ працуюць.

У зале найвышэйшыя меры аховы. Клетку правяралі кінолагі з сабакамі.

У зале найвышэйшыя меры аховы. Клетку правяралі кінолагі з сабакамі.

У судзе прысутнічае 121 пацярпелы ў тэрактах і іх прадстаўнікі.

У судзе прысутнічае 121 пацярпелы ў тэрактах і іх прадстаўнікі.

Вось-вось маюць паявіцца абвінавачаныя.

Вось-вось маюць паявіцца абвінавачаныя.

Прывялі Дзмітрыя Канавалава.

Прывялі Дзмітрыя Канавалава.

Прывялі Дзмітрыя Канавалава.

Прывялі Дзмітрыя Канавалава.

Сярод трох дзяржабвінаваўцаў — адзін з намеснікаў генеральнага пракурора Аляксей Стук (злева).

Сярод трох дзяржабвінаваўцаў — адзін з намеснікаў генеральнага пракурора Аляксей Стук (злева).

Абвінавачаны Уладзіслаў Кавалёў.

Абвінавачаны Уладзіслаў Кавалёў.

Старшынстваваць у судзе будзе першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў.

Старшынстваваць у судзе будзе першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў.

Абвінавачаны Дзмітрый Канавалаў.

Абвінавачаны Дзмітрый Канавалаў.

Пачынаецца працэс.

Пачынаецца працэс.

Суддзя і засядацелі

Суддзя і засядацелі

* * *

Адной з найбольшых нечаканасцяў першага дня працэсу Канавалава-Кавалёва стала хадайніцтва адной з пацярпелых, якая, фактычна, выказала недавер да следства і суда.
Прадстаўнік адной з пацярпелых Аляксандр Круты папрасіў перанесці суд, пакуль у Беларусі не будзе адменена смяротнае пакаранне і пакуль не ўведзены суд прысяжных. Аднак судовая калегія адхіліла ягонае хадайніцтва.

Маці іншага пацярпелага, Таццяна Александрыя, заявіла, што не верыць, што «гэтыя двое маглі ўчыніць такі тэракт».

«Я заяўляю хадайніцтва пацярпелай Крутой, мы патрабуем да пачатку судовага працэсу адмяніць у Беларусі смяротнае пакаранне як атрыбут варварства і ўвесці інстытут прысяжнага судаводства, каб яны змаглі прыняць рашэнне па гэтым пытанні», — заявіў спадар Круты.

Акрамя таго, прадстаўнік пацярпелай зазначыў, што яго дачка «шосты месяц як пазбаўленая ўсіх сродкаў да існавання, да сённяшняга дня ёй не аплочаны ні адзін бальнічны лісток».

Пацярпелы Саакян заявіў, што далучаецца да хадайніцтва ў частцы таго, што і яму «не далі магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі справы». Па словах пацярпелага, гэта выклікае ў яго сумневы ў якасці следства.

Некаторыя мяркуюць, што адна са спецслужб магла ведаць аб падрыхтоўцы тэракта, але — выпадкова ці наўмысна — не прадухіліла яго.

Многія не вераць, што два пустадумкі маглі 6 гадоў заставацца нябачнымі для спецслужб і міліцыі ў краіне з найвялікшай прапорцыяй сілавікоў на душу насельніцтва і рэпрэсіўным рэжымам.
У той жа час пракуратура ўпэўненая: абвінавачваныя дзейнічалі з крыва зразуметага пачуцця самарэалізацыі. Абвінавачанне лічыць, што за выканаўцамі не стаяць ніякія заказчыкі.

Меркаваны арганізатар і выканаўца тэракта ў мінскім метро Дзмітрый Канавалаў імкнуўся супрацьпаставіць сябе грамадству і дэстабілізаваць грамадскі парадак, заявіў, зачытваючы абвінавачванне падсуднаму, намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

На думку пракуратуры, Канавалавым рухала «імкненне супрацьпаставіць сваю асобу інтарэсам грамадства, прадэманстраваць ўсёдазволенасць і неапраўданую агрэсію, атрымаць маральнае задавальненне ад працэсу беспакаранасці за свае злачынствы, крыва зразуметага пачуцця самарэалізацыі і сваёй перавагі над людзьмі і грамадствам у цэлым, з мэтай дэстабілізацыі грамадскага парадку і застрашвання насельніцтва».

Што да Кавалёва, то матывам ягоных дзеянняў абвінавачванне лічыць крыва зразуметае пачуцце таварыства.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс», Канавалаў слухаў абвінавачванне без бачнага цікавасці. Сядзеў нерухома, гледзячы ў падлогу, не выказваючы ніякіх эмоцый ні ў моманты, калі пракурор апісваў выбуховыя прылады, ні калі гаворка ішла аб забойстве людзей і прычыненні шкоды дзецям. Ён рабіў уражанне абыякавага, стомленага чалавека, часам пазяхаў
. Яго напарнік Уладзіслаў Кавалёў слухаў абвінавачванне таксама без бачных эмоцый, аднак, часам выяўляючы слабую цікавасць да прамовы пракурора.

Са словаў карэспандэнта агенцтва,

апранутыя абвінавачаныя былі ў джынсы і спартовыя курткі, туфлі, аднак на Канавалаву чамусьці не было шкарпэтак.
На фотах з залы суда Дзмітрый Канавалаў пераважна стаіць, апусціўшы вочы долу. У той жа час Уладзіслаў Кавалёў стаіць з высока ўзнятай галавой.

Клетка абвінавачаных падзеленая шкляной перагародкай на дзве часткі. Такім чынам, Канавалаў і Кавалёў не маюць магчымасці кантактаваць між сабой у часе працэсу.

Канавалаў прызнаў віну па выбухах 11 красавіка 2011 года ў мінскім метро і выбуху на 3 Ліпеня 2008 года ў Мінску. Па больш ранніх эпізодах, пачынаючы з 2000 года, ён віны не прызнае.

Кавалёў прызнаў віну па выпадках хуліганства ад 2000 да 2002 года, але падкрэслівае, што гэтыя выпадкі не неслі пагрозы жыццю.

Сваёй віны па абвінавачванні ў неданясенні аб выбухах у Віцебску ў 2005 г. не прызнае. Ён таксама не пацвярджае сваіх паказанняў, якія даваў цягам следства. Віны па эпізодах 2008–2011 года таксама не пацвярджае. Ад паказанняў, якія даваў падчас следства, адмаўляецца.

Кавалёў толькі прызнаў, што купляў трацілавыя шашкі і прадаваў іх.

Пасяджэнне будзе працягнутае ў пятніцу аб 11-й.

Працэс адкрыта, але на хадайніцтва аднаго з пацярпелых, Цюцюнова, суд забараніў фота- і відэаздымку ў часе працэсу. Рэпарцёры маюць толькі кадры, зробленыя перад пачаткам працэсу.

З невядомай прычыны ў зале блакуецца інтэрнэт і сотавая сувязь
. Таму паведамленні з суда трапляюць з невялікімі затрымкамі.

* * *

Ніжэй прапануем паведамленні з суда за 15 верасня.
16:50

Паведамляе «Інтэрфакс»: Меркаваны арганізатар і выканаўца тэракту ў мінскім метро Дзмітрый Канавалаў імкнуўся супрацьпаставіць сябе грамадству і дэстабілізаваць грамадскі парадак, заявіў, зачытваючы абвінавачванне падсуднаму, намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

На думку пракуратуры, Д. Канавалавым рухала «імкненне супрацьпаставіць сваю асобу інтарэсам грамадства, прадэманстраваць ўсёдазволенасць і неапраўданую агрэсію, атрымаць маральнае задавальненне ад працэсу беспакаранасці за свае злачынствы, крыва зразуметага пачуцця самарэалізацыі і сваёй перавагі над людзьмі і грамадствам у цэлым, з мэтай дэстабілізацыі грамадскага парадку і застрашвання насельніцтва».

Як перадае карэспандэнт агенцтва, Д. Канавалаў слухаў абвінавачванне без бачнага цікавасці. Сядзеў нерухома, гледзячы ў падлогу, не выказваючы ніякіх эмоцый ні ў моманты, калі пракурор апісваў выбуховыя прылады, ні калі гаворка ішла аб забойстве людзей і прычыненні шкоды дзецям. Ён рабіў уражанне абыякавага, стомленага чалавека, часам пазяхаў. Яго напарнік Уладзіслаў Кавалёў слухаў абвінавачванне таксама без бачных эмоцый, аднак, часам выяўляючы слабую цікавасць да прамовы пракурора.

Са словаў карэспандэнта агенцтва, апранутыя абвінавачаныя былі ў джынсы і спартовыя курткі, туфлі, аднак на Канавалаву чамусьці не было шкарпэтак.

Што да Кавалёва, то матывам ягоных дзеянняў абвінавачванне лічыць крыва зразуметае пачуцце таварыства.

Першыя выбуховыя прылады, вырабленыя Канавалавым, складаліся з элементаў, купіць якія можна ў вольным продажы.

Яны прыводзіліся ў дзеянне шляхам падпалу кнота. Потым Канавалаў стаў выкарыстоўваць трыацэтон піраксід альбо дыацэтон піраксід, а таксама гадзіннікавы механізм у якасці таймера выбухоўніка.

Пракурор на працягу двух гадзін пералічваў «злачынную біяграфію Канавалава».

Суддзя, як перадае карэспандэнт агенцтва, прапанаваў скараціць агучванне злачынных эпізодаў, бо яны вядомыя ўсім удзельнікам працэсу, аднак абарона Канавалава папрасіла агучыць абвінавачанне ў поўным аб’ёме.

Паводле ацэнкі абвінавачвання, выбух у метро Канавалаў рыхтаваў з ліпеня 2010 года. Выбуховае рэчыва было змяшанага тыпу, вагой 12,5 кг, было выраблена на аснове аміячнай салетры, уратрапіну, алюмініевай пудры і трыацэтона піраксіда. Выбухоўнік ў самаробнай бомбе быў электрычнага тыпу, а сама прылада — асколачна-фугаснага дзеянні.

10 красавіка, па словах абвінавачанага Канавалава, ён прывёз выбухоўку ў Менск, з ёй жа ён разам з В. Кавалёвым ездзіў у метро, ​​у агенцтва нерухомасці, дзе яны заключылі дагавор арэнды. Перад усталёўкай выбухоўкі Канавалаў правёў разведку, высвятліў шляхі адыходу і спосаб устаноўкі выбуховай прылады.

16:12

14:02

Адвакаты — Абразей і Лепрэтаў.

Бок абвінавачвання прадстаўляюяць: намеснік генеральнага пракурора: Аляксей Стук, старшыя следчыя Цімафееў і Мірончык.

Выступіў адзін пацярпелы Цюцюноў, які выказаўся супраць таго, каб у зале суда вялася фота- і відэаздымка, хоць астатнія пацярпелыя былі не супраць. Суддзя задаволіў просьбу.

Было зачытана абвінавачванне на адрас Дзмітрыя Канавалава, якому інкрымінуецца 12 эпізодаў справы:

Так, у прыватнасці, сцвярджаецца, што пачынаючы ад 2000 г. Канавалаў набываў і асабіста рабіў выбухоўку, штораз павышаючы сваё майстэрства, «дэманструючы адкрыты выклік грамадству».

Эпізоды справы:

1. У кастрычніку-снежні 2000 г. самаробная выбухоўка была закладзена ў пад’ездзе дома на вуліцы Бядулі.

2. У сакавіку-лістападзе 2001 года адбыўся выбух на вуліцы 39-й арміі, выбухоўка была закладзена ў пад’ездзе дома. Пры выбуху прысутнічаў таксама трэці персанаж: Румянцаў.

3. Лета 2002 г. Выбухоўка была закладзена ў фасад будынка бібліятэкі імя Якуба Коласа вуліцы 39-й арміі.

4. Жнівень 2003 года. Выбухоўка была закладзена на пешаходнай сцежцы паблізу вуліцы 39-й арміі. Гэта былі драўляныя калочкі з нацягнутым на іх дротам. Прадугледжавалася, што чалавек пры руху чапляе дрот — выбухоўка спрацоўвае. У выніку пацярпеў малагадовы Куксёнак.

5. 10 ліпеня 2004 года. Падпал газетнага шапіка на вуліцы Горкага.

6. Выбух паблізу станцыі Грышаны (Віцебскага раёна). Тыя ж самыя колышкі і дрот, які зачапіў, едучы на ровары, грамадзянін Шалудкевіч. Атрымаў траўмы ў выглядзе парушэнняў органаў слыху.

7. 3 кастрычніка 2004 года. Станцыя «Грышаны». Зноў тыя самыя колышкі і дрот. Пацярпеў Калуцкі, які атрымаў нязначныя тэрмічныя апёкі.

8. Сакавік 2005 года. Падпал машыны РАФ на вуліцы Рэпіна.

9. 14 верасня 2005 года выбух у Віцебску на рагу вуліц Рэпіна і Фрунзэ (гэта першы з пералічаных эпізодаў, які кваліфікуецца як акт вандалізму). Пацярпелі 2 чалавекі.

10. 22 верасня 2005 года. Выбух у Віцебску па адрасе Леніна, 35 (каля кавярні «Эрыдан»), пацярпелі 55 чалавек. Выбухоўка была закладзена ў банцы ад піва «Александрыя».

11. Ноч на 4 ліпеня 2008 г. Выбух у Мінску на праспекце Пераможцаў, у дзень дзяржаўнага свята 3 Ліпеня. Спрацавала 375 грам трацілу, якія Каналаваў набыў у Кавалёва. Выбухоўка была замаруджанага дзеяння. Перад гэтым Канавалаў прыязджаў у Мінск з Віцебска для азнаямлення; ён здымаў кватэру па адрасе Заслаўская, 103. Выбухоўка была закладзена ў два пакеты з-пад соку: першая ў пакет «Садочка», яна не спрацавала (514 гаек). Другая — у пакет з-пад соку «Моя семья». Гэта выбухоўка спрацавала. Пацярпела 54 чалавекі, 47 звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

12. Апошні эпізод. Выбух на станцыі мінскага метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года. Гэта была сумесевае брызантнае выбуховае рэчыва, у склад якога ўваходзіла аміячная салетра, алюмініевая пудра, уратрапін. Агульная вага 12,5 кг.

9 красавіка ў Віцебску ў Канавалава былі ўзятыя адбіткі пальцаў, і гэта, на думку следства, прысепшыла яго дзейнасць. 10 красавіка ён прыехаў з выбухоўкай у Мінск, яго сустрэў на вакзале Кавалёў. Кватэру яны знялі на вуліцы Караля.

За дзень да тэракта Канавалаў наведаў месца будучага тэракта, а 11 красавіка 2011 года ён сеў у метро на станцыі «Фрунзенская», даехаў да «Купалаўскай», прайшоў па тунэлі і заклаў выбухоўку на платформе станцыі «Кастрычніцкая». У выніку выбуху загінулі 11 чалавек, 4 потым памерлі ў бальніцы.

Наступным будзе зачытана абвінавачванне Кавалёву.

* * *

12.35
Клетка абвінавачаных падзеленая шкляной перагародкай на дзве часткі. Такім чынам, Канавалаў і Кавалёў не маюць магчымасці кантактаваць між сабой у часе працэсу.
12.30

Пацярпелыя па справе аб тэракце заявілі суду шэраг хадайніцтваў, перадае БЕЛТА. У прыватнасці, заяўлена аб выкліку ў суд жанчыны, якая здавала жылую плошчу абвінавачанаму Канавалаву перад выбухам у метро. Гэтае хадайніцтва было задаволена судом.

Адзін з абвінавачаных хадайнічаў аб гутарцы з адвакатам сам-насам. Абвінавачванне выступіла супраць абвяшчэння перапынку для такіх кантактаў. Старшыня суда не задаволіў хадайніцтва і адзначыў, што да суда быў падпісаны дакумент, які дазваляе абвінавачанаму мець кантакты з абаронцам у неабмежаванай колькасці.

12:20

На фотах з залы суда Дзмітрый Канавалаў пераважна стаіць, апусціўшы вочы долу. У той жа час Уладзіслаў Кавалёў стаіць з высока ўзнятай галавой.

12:00

У судзе прысутнічае 121 пацярпелы ў тэрактах і іх прадстаўнікі. Прычым сабраліся не толькі пацярпелыя ў выбуху ў метро, але тыя, каго зачапіла 3 ліпеня 2008 года.

Ёсць у зале і блізкія тых, хто ў метро загінуў.

З розных прычын у суд не з’явіўся 401 пацярпелы і іх прадстаўнікі. Пры гэтым 234 чалавекі падалі ў суд заявы з просьбай разглядаць справы ў іх адсутнасць, паведамляе Інтэрфакс.

11:20

У зале заглушылі інтэрнэт і мабільную сувязь. Прысутным загадалі выключыць мабільныя тэлефоны. На просьбу аднаго з пацярпелых Цюцюнова фота- і відэаздымка ў часе працэсу забаронены. Ён растлумачыў, што лічыць блюзнерствам здымаць абвінавачаных, бо яны нявартыя таго, каб іх асобы былі паказаныя ў электронных СМІ.

Абвінавачваныя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў дастаўленыя ў залу суда і змешчаныя ў металічную клетку.

10:09

Судовы працэс Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым пройдзе ў найбольшай зале Дома правасуддзя. Дакладней у актавай зале, якія адмыслова перарабілі на судовае памяшканне.

Зала разлічаная на некалькі сотняў месцаў. Не так, як было над палітвязнямі, калі давалі невялікія памяшканні.

Ажыятаж вялізарны. Дзясяткі журналістаў, пацярпелыя. Усіх прасілі прыйсці за паўтары гадзіны да пачатку працэсу.

Саміх Канавалава і Кавалёва ў клетцы пакуль няма. Перад камерай стаіць шэраг спецназаўцаў (сем чалавек). Клетку правяралі кінолагі з сабакамі.

***

Падтрымліваць абвінавачанне на судовым працэсе па справе аб тэракце ў мінскім метро і шэрагу іншых злачынстваў двух ураджэнцаў Віцебска будуць тры дзяржаўныя абвінаваўцы. Сярод трох дзяржабвінаваўцаў — адзін з намеснікаў генеральнага пракурора Аляксей Стук.

Старшынстваваць у судзе будзе першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў.

* * *

Дзмітрыю Канавалаву прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні тэрарызму, які ў тым ліку пацягнуў чалавечыя ахвяры, прычыненне цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, іншыя цяжкія наступствы, у незаконных дзеяннях у дачыненні да выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, злоснага і асабліва злоснага хуліганства, наўмыснага знішчэння і пашкоджання маёмасці агульнанебяспечным спосабам.

Уладзіславу Кавалёву прад’яўлена абвінавачанне ў саўдзеле ў форме дапамагання і ўчыненні тэрарызму, учыненні злоснага і асабліва злоснага хуліганства, наўмысным знішчэнні маёмасці агульнанебяспечным спосабам, у незаконных дзеяннях у дачыненні да выбуховых рэчываў, укрывальніцтве асобы, якая ўчыніла асабліва цяжкае злачынства, і неданясенні аб учыненых і падрыхтоўцы асабліва цяжкіх злачынстваў.

Выбух на станцыі «Кастрычніцкая» мінскага метро адбыўся 11 красавіка. 15 чалавек загінулі, больш за 160 атрымалі траўмы, у тым ліку цяжкія.

Як паведаміў журналістам 1 жніўня намеснік генпракурора — начальнік следчага ўпраўлення Генпракуратуры Андрэй Швед, Кавалёву інкрымінуецца больш за 15 эпізодаў злачыннай дзейнасці, Канавалаву — 30. У працэсе расследавання крымінальнай справы, аперытыўна-вышуковых мерапрыемстваў не было выяўлена ўскосных сведчанняў таго, што за спіной абвінавачваных стаялі якія-небудзь спонсары або заказчыкі. «Канавалаў і Кавалёў дзейнічалі самастойна», — сказаў Швед.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0