Абвінавачаны па справе аб тэракце ў мінскім метро, меркаваны саўдзельнік выканаўцы і арганізатара тэрактаў Дзмітрыя Канавалава Уладзіслаў Кавалёў заявіў у судзе пра ціск на яго падчас папярэдняга следства.
«Свае паказанні на папярэднім следcтве не пацвярджаю, бо яны былі дадзены пад ціскам», — заявіў В. Кавалёў ў зале суда, перадае карэспандэнт агенцтва
Кавалёў распавёў, што ён знаёмы з Канавалавым з першага класа, але ніякіх «злавесных» схільнасцяў ён не заўважаў. Захапляўся хіміяй, падрывалі разам ўзрыўпакеты, у асноўным на вуліцы, на Новы год «.
Кавалёў сцвярджае, што ў апошні час не меў зносінаў з Канавалавым, а потым пераехаў у Мінск. Маўляў, нават адмовіўся ад запрашэння папіць піва 1 студзеня, калі наведваў бацькоў у Віцебску.
Кавалёў кажа, што Канавалаў перад 9 красавіка «пазваніў, сказаў, што хоча прыбыць у Мінск заўтра», — падкрэсліўшы, што Дзмітрый «не казаў аб дактыласкапіі», адмовіўшыся тым самым ад папярэдніх паказанняў.
«Сустрэліся на вакзале, Дзмітрый быў з торбай, сказаў — у Мінск па справах. Засяліліся, вырашылі папіць гарэлкі за сустрэчу, запрасілі дзяўчат, яшчэ да прыезду дзяўчат Канавалаў кудысьці адыходзіўся. Схадзілі ў краму, купілі гарэлкі», — сказаў ён.
Пракурора Стука вельмі цікавіла, як Канавалаў рэагаваў на дзеянні Кавалёва, які падносіў торбу, як пераносілі торбу, якія эмоцыі былі ў Канавалава.