Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 17 верасня чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3–9°С, на тарфяніках Палесся замаразкі да 0 — -2°С;

днём +14–20°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6–8°С, днём +15–17°С.

18 верасня па краіне невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3–10°С, месцамі на глебе слабыя замаразкі да 0 — -2°С;

днём +15–22°С, па Брэсцкай вобласці да +24°С.

19 верасня невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад +5°С па ўсходзе да +13°С па захадзе краіны;

днём +18–25°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?