19.01.2007 / 19:14

Трыюмф расавай прыгажосьці 2

Шаноўны Павел Ізотавіч, Вымушан аддаць Вам павагу як архі‑вялікаму патрыёту. Каб неяк узняць тонус нацыі, якая апушчана серыяй цукра‑газавых‑нафтавых капітуляцый, Вы мужна ахвяравалі сваёй журналісцкай рэпутацыяй.

Шаноўны Павел Ізотавіч,

Вымушан аддаць Вам павагу як архі‑вялікаму патрыёту.

Каб неяк узняць тонус нацыі, якая апушчана серыяй цукра‑газавых‑нафтавых капітуляцый, Вы мужна ахвяравалі сваёй журналісцкай рэпутацыяй.

Негледзячы на тое, што Вікторыя Махота пасела ў конкурсе «Супэрмадэль сьвету — 2007» толькі другое месца, у нумары ад 19.01.07 вы настойліва лічыце яе, а не галландку Кэйт Моўс ( фармальная супермадэль сьвету), пераможцам.

Ваша матывіроўка зразумела кульгае: «В кулуарах конкурса все прочили победу нашей Виктории — ее уверенные дефиле и модельная внешность сразу убедили и членов жюри, и зрителей. Однако Вике всего 15 лет: только через год она сможет по-настоящему влиться в модельный бизнес, это связано с получением виз, подписанием годовых контрактов и многими другими нюансами. Видно, все это сказалось на выборе жюри: оно отдало первое место девушке из Нидерландов, а второе место присудило очаровательной белоруске», ‑ піша ваша журналістка Папова.

З такім жа посьпехам мы можам адпраўляць на алімпіаду нейкіх безперспектыўных тынейджераў і гаворыць, што золата нашым спартсменам не далі толькі з‑за узросту, таму, што «это связано с получением виз, подписанием годовых контрактов и многими другими нюансами».

Што не зразумела ў вашым падыходзе - чаму вы акцэнтавалі ўвагу на перамозе нашай прыгажуні над чарнаскурымі канкурэнткамі?

Цытую СБ: «...мода на лица все время меняется, в этом конкурсе участвовало огромное количество темнокожих красоток... Но славянская, белорусская красота снова восторжествовала на американском подиуме»

Незачот вам, сп. Якубовіч!

З кропкі гледжання палітычнага моманту гэты фрагмент павінен быў гучаць наступным чынам: «К тому же мода на лица все время меняется, в этом конкурсе участвовало огромное количество угра‑финских, бурятских, якутских, ханта‑мансийских, башкирских, дагестанских. лезгинских, рублёвских, нечерноземных, кубанских, адыгейских, калмыцких, татарских, чувашских. мордвинских красоток, а также представитель горного Алтая.. Но балта‑славянская, белорусская красота снова восторжествовала на американском подиуме»

Дзіўны прагон з улікам таго, што Кэйт Моўс - амаль эталён арыйскай прыгажосьці ( гл. http://www.dailymail.co.uk/pages/live/articles/showbiz/showbiznews.html?in_article_id=429709&in_page_id=1773&ito=1490).

Што цяпер нам скажуць сябры ў Прэторыі ці Каракасе, перапонкі нашай вонкай зьнешнепалмтычнай дугі? Хіба ў недрах Драздоў не ім адводзіцца роля лахоў, якія ў абмен на фразу «Yankee go home» будуць займацца дыверсіфікацыяй нашых энэргапаставак?

Можа негатыў СБ да «black people» неяк збвязаны з пошукам хаўруснікаў у Эўропе, з якой у нас зараз быццам лёгкі флірт.

Здаецца толькі ўчора ваша выданне сп. Якубовіч пісала: «Разумеется, было бы неоправданным преувеличением утверждать, что в Европе идет переоценка каких-то базовых ценностей, однако то, что в массовом сознании и вслед за ним в политике смещаются акценты, по-моему, очевидно. Например, создание собственной фракции ультраправых депутатов в Европарламенте — это тенденция... Несмотря на свою эксцентричность, эти деятели в общем-то говорят то, что хочет слышать от своих политиков все больше европейцев. Граждане Евросоюза озабочены собственными проблемами, прежде всего засильем мигрантов в Европе и сохранением европейской идентичности и традиций» (аўтар ‑ Кольніченко Ігар).

Калі нашыя будучыя карэша гэта еўрапейскія ультраправыя, то мулька пра выбары супермадэлі павінна была б быць абсалютна іншай.

Нешта накшталт: «В кулуарах конкурса все прочили победу нашей Виктории — ее уверенные дефиле и модельная внешность сразу убедили и членов жюри, и зрителей. Однако Вика - не еврейской национальности…Видно, все это сказалось на выборе жюри: оно отдало первое место девушке из Нидерландов Кэйт Моўс (сапраўднае прозвішча Роза Ісакаўна Кон‑Блюм‑Розенштейн), а второе место присудило очаровательной белоруске».

Чакаю новых патрыятычных прарываў.

Ваш фанатычны чытач

Лёлік Ушкін

0
Молатаў / Адказаць
20.01.2007 / 21:06
Катэгарычна ня згодны! З улікам заклапочаннасьці еўрапэйскіх правых праблемамі эміграцыі, прагон мусіў гучаць прыблізна так:"Однако Вика - не нахальная эмігрантка, познавшая все прелесті заботы европейской бюрократии…Видно, все это сказалось на выборе жюри: оно отдало первое место девушке из Нидерландов Кэйт Моўс (сапраўднае прозвішча Абдель аль Арабі аль Фатх Нгадішо Мдебе, якая раней была мужчынаю), а второе место присудило очаровательной белоруске».
0
zhe / Адказаць
21.01.2007 / 19:22
кейт мос галяндка? http://en.wikipedia.org/wiki/Kate_Moss
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру