Сёння, а 19-й гадзіне ў клубе «Графіці» адбудзецца канцэрт з узнагароджаннем лепшых выканаўцаў сэзону па версіі «Тузіна гітоў».

Упершыню «Тузін гітоў» узнагароджвае фіналістаў сезону не ў інтэрнэце, а на канцэртнай пляцоўцы. Дванаццаць выканаўцаў, чые творы апынуліся лепшымі і ўвайшлі ў шосты «Прэм’ер тузін», ці іх прадстаўнікі сёння возьмуць удзел у святкаванні вынікаў году.

У «Графіці» выступяць: «Жнюв», Akute, ZnaROCK і ўкраінскі гурт «Фіолет», які адмыслова для ўдзелу ў хіт-парадзе «Тузіна» запісаў песню на беларускай мове.

Сярод фіналістаў «Тузіна»: Akute, Жнюв, PANaNieba і Караліна Хімэнэс, Naka і Зміцер Вайцюшкевіч, Miascovyja, ZnaROCK, Neuro Dubel, Ilo & Friends, Рокаш, Цукерка, Ляпіс Трубяцкой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?