Пераход на сезонны час у Беларусі адменены ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Беларусі ад 15 верасня 2011 года.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, зараз адлік часу на тэрыторыі Беларусі «будзе адбывацца ў адпаведнасці з міжнароднай сістэмай гадзінных паясоў па пасаваму часу плюс 01:00 без пераводу стрэлак на сезонны час».

«Рашэнне аб адмене штогадовага пераводу гадзіннікавых стрэлак ў апошнюю нядзелю сакавіка на адну гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка на адну гадзіну назад прынята з мэтай узгодненага з дзяржавамі-удзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу», — тлумачыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржстандарта.

У пачатку 2011 года аналагічнае рашэнне прынялі ўлады Расійскай Федэрацыі, у Казахстане ж пераход на сезонны час не ажыццяўляўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?