У горацкай калоніі № 9 (Магілёўская вобласць) чацвёрты дзень трымае галадоўку Зміцер Дашкевіч. Пра гэта паведаміла 16 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні «МФ» Наста Палажанка, нявеста Дашкевіча.

Паводле яе слоў,

Дашкевіч патрабуе забяспечыць яму нармальныя ўмовы ўтрымання ў штрафным ізалятары калоніі. «На волі камусьці яго патрабаванні могуць падацца смешнымі, але ж ён просіць элементарныя рэчы — вярнуць цёплае адзенне і Біблію. Я яго абсалютна разумею і бачу, што ў яго проста няма іншага выйсця, апрача як вырашыць сітуацыю і дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў такім радыкальным спосабам», — сказала Палажанка.

Нагадаем, пра галадоўку Дашкевіча стала вядома пасля таго, як 13 верасня яго наведала ў калоніі адвакат.

Зміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Мінску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Гэта затрыманне прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Маладыя людзі былі прызнаны вінаватымі ў збіванні двух мінчан. 24 сакавіка суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 10 верасня Дашкевічу прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?