На прасторах былога СССР, відаць, гэтую песню болей ведаюць як «Утомленное солнце». Тым часам гэта музыка вядомага ў
Гэта маналог беднага юнака, якога кінула дзяўчына, аддаўшы перавагу багацейшаму хлопцу.
Песня адразу стала папулярнай у Польшчы, а ў 1937 г. савецкі паэт Іосіф Альвек пераклаў яе на расійскую, і яна ўпершыню ў СССР была выканана джазавым аркестрам Аляксандра Цфасмана і салістам Паўлам Міхайлавым. У далейшым песню спявалі Леанід Уцёсаў, Іосіф Кабзон. Пару гадоў таму арыгінальны варыянт прапанавала літоўская спявачка Аліна Арлова.
А што Ежы Пецярбургскі?
У 1939 г. ён жыў у Беластоку (Пецярбурскі быў яўрэем і ўцякаў ад немцаў).З прыходам новай улады ўзначаліў Беларускі
Сёння, дарэчы, 17 верасня — дзень «уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі» .
У 1939 г. 17 верасня выпала на нядзелю. Для соцень тысяч жыхароў Заходняй Беларусі гэта была сапраўдная «ostatnia niedziela» жыцця за польскім часам.
На змену «панскаму прыгнёту» прыйшло жыццё ў «вялікай і дружнай савецкай сям’і» — з яе расстрэламі, Курапатамі, высылкай на Поўнач і ў Сібір, калектывізацыяй.