45-хвілінны вечаровы сеанс плавання ў Палацы воднага спорта, што на Сурганава (ст. метро «Акадэмія навук») зараз каштуе 26 тыс. рублёў. Крыху танней будуць каштаваць ранішнія і дзённыя сеансы: з 7:15 да 10:00 — 21 тыс., столькі ж каштуе і апошні сеанс у 21:30. Удзень (з 10 да 15:00) паплаваць можна за 18 тысяч, а на выходных у любы час — за 22 тысячы рублёў.

Пры гэтым, летась кошт сеанса складаў 10 тыс., затым паступова падаражаў да 13 тыс. Зараз жа адбыўся рэзкі скачок у кошце.

Тым не менш, як паведаміла супрацоўніца Палацу воднага спорта,

наведвальнікаў басейна не паменела.

Што да іншых мінскіх басейнаў, кошт сеанса складае ад 6 да 35 тысяч рублёў (за сеанс басейн+саўна).

У спартыўна-аздараўляльным цэнтры «Алімп» (ст.м. Плошча Я.Коласа) сеанс басейна каштуе 20 тысяч (з 7:00 да 15:15). Пасля 15:15 прапануецца 1,5-гадзінны сеанс басейн+саўна за 35 500.

Вечаровы сеанс у «Хвалі» (ст.м. Пралетарская) каштуе 15 тысяч. Такі ж кошт з раніцы ў ФАЦ імя Машэрава (Пераможцаў, 23/1) (пасля абеду — басейн у комплексе з саунай, 30 тысяч) і ў абанеменце ў «Нептуне» (пр-т Любімава, 27) — 135 тысяч за 9 сеансаў.

Разавае наведванне басейну ФАЦ «Серабранка» (Ракасоўскага,44) абыдзецца ў 17 тысяч, у абанеменце — 132 тысячы за месяц (сеансы 2 разы на тыдзень).

Паплаваць у басейне СК «Алімпійскі» (вул. Каліноўскага) можна ўсяго за 6800 рублёў (да абеда — 6500). «Цэны, магчыма, падымуцца, але яны ў нас заўсёды параўнальна нізкія», — паведаміў супрацоўнік спорткомплексу.

Адносна дэмакратычныя цэны і ў басейне «Арляня» (р-н плошчы Бангалор) — ад 9 900 да 14 000 рублёў у залежнасці ад часу наведвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?