Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала СТВ старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.
Гэта звязваецца з тым, што прадпрыемствам неабходна будзе выплаціць падаткі ў рублях.Акрамя таго, значна ўзрасла колькасць валюты, што здае насельніцтва. «Мы мяркуем, што курс будзе зніжацца, можа быць, нават на наступным тыдні рэзка пойдзе ўніз. Наступны тыдзень — падатковая, і прадпрыемствам патрэбныя будуць беларускія рублі», — адзначыла Надзея Ермакова.
Паводле яе слоў,
Нацбанк чакаў па выніках першай дадатковай сесіі больш высокі курс замежных валют — на ўзроўні 9 тыс. за даляр і больш,
і тое, што гэтыя чаканні не апраўдаліся, выклікае аптымізм. Надзея Ермакова таксама адзначыла высокую актыўнасць насельніцтва па продажы валюты. Калі ў першы дзень яшчэ адчувалася насцярожанасць, то цяпер назіраецца значная актывізацыя
ў асобныя рэгіёны прыйшлося ў тры рэйсы падвозіць беларускія рублі для функцыянавання абменнікаў.
Як паведамлялася, мэта правядзення дадатковай — задаволіць попыт на валюту. На рынкавых умовах, без