У студзені-жніўні 2011 года ў Беларусі адзначаны значны рост продажу бытавой тэхнікі ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Паводле звестак Белстата, у 1,6 разу было больш прададзена халадзільнікаў і маразільнікаў (210 тыс.), на 88,5% выраслі продажы пральных машын (160 тыс.), на 12,3% — тэлевізараў (148,6 тыс.).

Разам з тым запасы некаторых відаў машынабудаўнічай прадукцыі перавышалі аб`ёмы іх сярэднямесячнай вытворчасці. Так, запасы падшыпнікаў качэння склалі 693 тыс. шт. (160,8% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці), кавальна-прэсавых машын — 32 шт. (192,5%), цэнтрабежных помп — 1,9 тыс. шт. (112,4%), металарэзных станкоў — 522 шт. (144,9%).

У студзені-жніўні аб`ём вытворчасці машын і абсталявання вырас на 14,1% і склаў 15 трлн. 759,6 млрд. рублёў.

Па некаторых відах машынабудаўнічай прадукцыі адзначаны спад вытворчасці. На 36,1% менш выпушчана вежавых кранаў (62), на 57,6% — дрэваапрацоўчых станкоў (12.063), на 6,5% — збожжаўборачных камбайнаў (1.870).

Павялічылася вытворчасць трактароў — на 41,6% (42 тыс.), падшыпнікаў качэння — на 15,5% (3 млн. 447 тыс.), ліфтаў — на 9,7% (5.696), пагрузчыкаў — на 22,5% (1.870), металарэзных станкоў — на 18,2% (2.895), пральных машын — на 8,1% (201,7 тыс.), бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў — на 14,7% (833,9 тыс.).

Марына Носава, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?