Урон ад пажару, вядома, ёсць, але ён не настолькі вялікі, як пра яго пішуць у сродках масавай інфармацыі і ў інтэрнэце, паведаміў карэспандэнту БелаПАН дырэктар Музея старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» Сяргей Дзюкараў.

«Вы ж бачыце, усе запланаваныя мерапрыемствы праходзяць у поўным аб’ёме: канцэрт не адмяніўся, экскурсіі як ішлі, так і ідуць», — адзначыў ён.

17 верасня ў музеі адбыўся фестываль «Рок-млын». Усе грашовыя сродкі, сабраныя падчас фестывалю, вырашана перадаць на аднаўленне часткі музея, пацярпелай ад пажару 10 верасня. Хоць першапачаткова рок-свята планавалі прысвяціць старому млыну, што знаходзіцца на тэрыторыі музея. «Яму больш за сто гадоў, і аналагаў у Беларусі сапраўды няма», — удакладняе Дзюкараў.

Сёлета стары млын удалося адрэстаўраваць, і цяпер наведвальнікі могуць разгледзець усе яго механізмы.

У фестывалі «Рок-млын» узялі ўдзел гурты IQ48, «Вектар Эга», Seven seals, «Без панікі», «Астэнія», «Мутнае вока» і LiteSound.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?