Рознічны тавараабарот беларускага гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў студзені—жніўні гэтага года склаў 59,5 трлн. рублёў, што на 13,5% больш за аналагічны леташні паказчык. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у рознічным тавараабароце ўдзельная вага харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў у студзені—жніўні не змянілася ў параўнанні з такім жа перыядам 2010 года і склала 51,5%, нехарчовых тавараў — 48,5%.

Насельніцтву прададзена харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў на 30 трлн. 671,7 млрд. рублёў, што складае 112% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года, нехарчовых тавараў — на 28 трлн. 878,2 млрд. рублёў, ці 115,2%.

Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці гандлёвымі арганізацыямі ў рознічным тавараабароце гандлю ў студзені—жніўні 2011 года склала 76,1%, у тым ліку харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў — 85,5%, нехарчовых тавараў — 63,9%.

Рознічны тавараабарот арганізацый спажывецкай кааперацыі склаў 5 трлн. 707,3 млрд. рублёў (+14,9%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?