18 верасня прайшоў заключны матч25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
У Барысаве БАТЭ перамог «Нафтан» з лікам 2:0 (Брэсан, 26, 40).
Такім чынам БАТЭ спыніў серыю без перамогаў, што доўжылася 4 туры.
Нагадаем, што пяць гульняў прайшлі ў суботу.
Іх вынікі:
«Віцебск» — «Шахцёр» — 1:1, «Гомель» — «Тарпеда» — 1:0., «Дняпро» — «Дынама» Брэст — 0:2, «Нёман» — «Дынама» Мінск — 1:2, «Мінск» — «Белшына» — 0:1.
Пасля 26 тураў БАТЭ — 53, Шахцёр — 42, Гомель — 39, Дынама Мінск — 38, Белшына — 34, Тарпеда — 32, Нафтан — 30, Мінск, Дынама Брэст — 29, Віцебск — 27, Нёман — 24, Дняпро — 21.
Матчы 26 тура пройдуць 23–25 верасня.