Беларускі палітоляг Дзяніс Мельянцоў выклаў у сваім блогуадрасаваны кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан (з копіяй усім міністрам замежных спраў) ліст баўгарскага міністра замежных справаў Мікалая Младзенава пра вынікі яго перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам.
Як паведаміў Дзяніс Мельянцоў, гэты ліст быў распаўсюджаны сярод удзельнікаў экспертнай працоўнай групы па Беларусі, якая нядаўна сустракалася ў Вашынгтоне.
Сам факт перадачы ў СМІ як інфармацыі пра тайныя перамовы Лукашэнкі, так і тэксту гэтага ліста можа быць сігналам беларускаму рэжыму: пасля доўгіх гадоў маніпуляцый з яго боку Еўропа больш не збіраецца гуляць утайную.Прапануем вам пераклад гэтага дакумента.
* * *
28 жніўня 2011 г.
Дарагая Кэці,
я пішу вам пра некаторыя падзеі ў Беларусі, якія, на мой погляд, маглі б стварыць магчымасць для Еўрасаюза спрыяць працэсу дэмакратызацыі.
На працягу апошніх некалькіх тыдняў мы прымалі некаторыя сігналы з Беларусі, якія сведчылі пра зацікаўленасць у паляпшэнні адносінаў краіны з Еўрасаюзам. Наш аналіз паказвае, што такая зацікаўленасць, магчыма, была абумоўленая фінансавымі абмежаваннямі, з якімі сутыкаюцца беларускія ўлады, а таксама ўплывам санкцыяў і вонкавага асяроддзя ў цэлым.
Падчас маіх пачатковых кантактаў з людзьмі з атачэння прэзідэнта Лукашэнкі я заявіў, што не можа быць ніякіх дыскусіяў, пакуль няма бачнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, што з'яўляецца асновай нашай супольнай пазіцыі ў Еўрасаюзе. Гэта ўключае ў сябе поўную палітычную амністыю для ўсіх пераследаваных, абвінавачаных і асуджаных па справе паслявыбарных бунтаў у снежні 2010 году.
На маё вялікае здзіўленне, рэакцыя з Мінска была станоўчай.
У гэтым прычына, чаму ў пятніцу, 26 жніўня, я прыляцеў у Беларусь і меў 2,5-гадзінную гутарку з прэзідэнтам, падчас якой ён пагадзіўся з наступным:
1. Да канца наступнага тыдня прынамсі чатырох вязняў вызваляць, а справы яшчэ двух іншых спыняць без
2. Да канца верасня / пачатку кастрычніка ўсе астатнія палітычныя актывісты будуць вызваленыя;
3. На пачатку наступнага тыдня прэзідэнт павінен выступіць на нацыянальнай канферэнцыі настаўнікаў, на якой ён закліча да нацыянальнага «круглага стала» паміж уладамі, грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй. «Круглы стол» павінен забяспечыць сапраўдны дыялог, накіраваны на ўзгадненне палітычнай будучыні і дэмакратызацыі Беларусі. Ён павінен грунтавацца на прынцыпах захавання тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі і развіцця шматпартыйнай дэмакратыі.
4. Падчас абвяшчэння гэтай ініцыятывы прэзідэнт звернецца да Еўрасаюза з просьбай накіраваць «групу мудрацоў» для кантролю і, магчыма, спрыяння гэтаму дыялогу.
Я лічу, што гэтыя ініцыятывы, у выпадку іх рэалізацыі на працягу найбліжэйшых некалькіх дзён, стварылі б магчымасць для ЕС канструктыўна падтрымаць дэмакратызацыю ў Беларусі. Гэта стварыла б для нас умовы, каб працаваць з уладамі і апазіцыяй над распрацоўкай умоваў рэальнай шматпартыйнай дэмакратыі. Ва ўсіх
Мая ацэнка сустрэчы была вельмі станоўчай. Прэзідэнт здаваўся шчырым у сваім памкненні перагарнуць старонку мінулага такім чынам, каб краіна магла рухацца наперад. Ён гаварыў пра неабходнасць новай канстытуцыйнай дамоўленасці, якая прывядзе краіну да шматпартыйнай дэмакратыі, і пра небяспеку канцэнтрацыі «завялікай улады», як ён гэта зрабіў. Ён відавочна лічыць, што захаванне незалежнасці Беларусі будзе яго самай важнай спадчынай. Ён пагадзіўся з тым, што найбольш надзейныя гарантыі незалежнасці — гэта трывалыя адносіны з Еўрасаюзам і функцыянаванне дэмакратычных інстытутаў.
Я спадзяюся, што на наступным тыдні мы можам вітаць такое развіццё падзей, калі яны будуць развівацца так, як было абяцана, і на нашай наступных сустрэчах мець больш глыбокія дыскусіі.
Мікалай Младзенаў, міністр.