Для ўсіх прыхільнікаў сваёй творчасці Vinsent прэзентуе на афіцыйным сайцена , адразу шэсць live-кліпаў на новыя і ўжо добравядомыя песні. Гэтыя запісы паўсталі звялікага жывога канцэрта, які адбыўся вясною 2011 года ўжо ў легендарным і не існуючым на сённяшні момант клубе"Рэактар», дзе рэпер упершыню ў Беларусі прэзентаваў свой жывы праект. Сярод песень, на якія былі створаны live-кліпы, ёсць новыя і яшчэне выдадзеныя, якія ўпершыню прагучалі на канцэрце ў «Рэактары» — гэталірычная кампазіцыя «Вусны» і кавер на песню гурта «Rage Again st The Machine» «Нас нескарыць», а таксама добра вядомыя песні «Веру», «Бог. Радзіма. Воля», «Слава героям», «Лютаўскія дажджы», якія загучалі ў новай апрацоўцы. Для рэпераў выступы з жывымі музыкамі гэта хутчэй выключэнне, аднак у такой версіі, музыкі змогуць адшукаць новых прхільнікаў і сярод аматараў хіп-хопу, і сярод фанатаў рок-музыкі.

Пачуць Vinsent’a і ягоны гурт можна будзе на вялікім сольным канцэрце у сталічным клубе «Гудвін», які зноў пачаў сваю працу на старым і добра знаёмым месцы: пр. Незалежнасці, 19. Інфалінія: 8-029-782-88-81.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?