Фанатам «Мінска» не дазволілі вывесіць банер «Чужыя стадыёны заўзятараў не дададуць!» 3
Міліцыя палічыла расцяжку правакацыйнай.
Заўзятары ФК «Мінск» не змаглі вывесіць банер «Чужыя стадыёны заўзятараў не дададуць! Дынама-Юні, Трактар, Куды далей?» на матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Белшыны», што прайшоў 17 верасня.
Міліцыянеры палічылі расцяжку правакацыйнай.
Нагадаем, у цяперашнім чэмпіянаце хатнім стадыёнам «Мінска» лічыўся «Дынама», аднак з-за правядзення на ім еўракубкавых матчаў і сустрэч нацыянальнай зборнай «гараджане» змушаныя гуляць свае сустрэчы на іншых сталічных арэнах.
Так, да канца першынства мінчане будуць прымаць сваіх супернікаў на «Дынама-Юні».