posterПасьля масавых дэманстрацый міністра сельскай гаспадаркі Вэнсана звальняюць. Вэнсан губляе дзяржаўны палац, ад яго сыходзіць палюбоўніца-марнатраўка, а ў ягонай кватэры атабарылася афрыканская хеўра на чале зь белым дахадзягаю.

Але цяпер у героя ёсьць час катацца на роліках, граць на піяніна, гнаць самагон – і банкетаваць зь сябрамі.

Нас экране само жыцьцё – трагікамічнае, лірычнае, п’яненькае, з кудлатымі сяброўкамі, сьпевамі і Мішэлем Пікалі ў ролі матулі героя (бліскучы аптымістычна-гратэскны вобраз). Сам Іаселіяні сыграў ролю аднаго з застольных сяброў; карціна прасякнутая ціхай мудрасьцю грузінскага рэжысэра.

Чыны, пасады, шыкоўныя кляйноды – толькі шум. Самае галоўнае – чалавечыя повязі й душэўная прыстутнасьць у хуткаплынным часе. Мілыя неабавязковасьці вядуць рэй на гэтай бяседзе.

Напрыканцы карціны цыкль завяршаецца. Новага міністра таксама адпраўляюць у адстаўку; усе жанчыны вячэраюць у садзе; пасьля восені будзе зіма. І толькі Атар Іаселіяні здольны паказаць фатальнасьць сыходу з мудрым лірызмам і пяшчотаю паўнакроўя.

Сады ўвосень (Jardins en automne)

Францыя, 2006, каляровы, 115 хв.

Рэжысэр: Атар Іаселіяні

Ролі выконваюць: Севэрэн Бланшэ, Жакінт Жаке, Мішэль Пікалі, Атар Іаселіяні, Лілі Лавіна, Дэні Ламбэр, Саламе Белін-Мхеідзэ

Жанр: Трагікамэдыя-прыпавесьць

Адзнака: 7,5 (з 10)

Усе фільмы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?