Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі ААТ «Абутак» палічыў неабгрунтаваным расходаванне прадпрыемствам валюты на закупку сыравіны і матэрыялаў.

Як паведамілі ў прэс-службе КДК, кантралёры звярнулі ўвагу на высокі імпартны складальнік (больш чым 60%) у затратах прадпрыемства на вытворчасць дзіцячага абутку. Высветлілася, што для гэтага выкарыстоўваецца выключна імпартная скура, у асноўным расійская.

«Такі падыход да выбару пастаўшчыкоў ва ўмовах узніклага ў краіне дэфіцыту валютных сродкаў стаў адной з прычын страт прадпрыемства, якія па выніках працы за першае паўгоддзе гэтага года склалі 3,8 млрд. рублёў, а таксама рэзкага павелічэння адпускных цэн на дзіцячы абутак у маі гэтага года», — зрабілі выснову кантралёры.

Камітэтам была ініцыявана арганізацыя супрацоўніцтва ААТ «Абутак» і ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат». У выніку, па распрацаваным Магілёўскім аблвыканкамам плане першачарговых мер па ўзаемадзеянні гэтых прадпрыемстваў, ААТ «Абутак» ужо да снежня павінна перайсці на выпуск дзіцячага абутку з айчыннай скураной сыравіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?