Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым вырашэнне супярэчнасцяў, якія існуюць у адносінах з Еўрасаюзам і вызваленне асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года [за кратамі застаецца 6 асуджаных за Плошчу, у тым ліку трое экс-кандыдатаў у прэзідэнты, і яшчэ дзясятак палітвязняў -- НН].
«Вы не верце таму, што кажуць і пішуць. Што мы з кімсьці будзем гандлявацца так званымі палітвязнямі. Мы ні з кім не гандлюемся.
Калі мы можам зрабіць нешта для палягчэння іх [асуджаных] долі, у тым ліку ў інтарэсах ЕС, то мы гэта зробім, мы зробім гэта шчыра»,— заявіў А. Лукашэнка ў размове з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Мінску Майрай Морай пасля цырымоніі ўручэння ёю даверчых грамат.
У ходзе цырымоніі ўручэння грамат, Лукашэнка сказаў, што кіраўнік прадстаўніцтва ЕС добра ведае сітуацыю ў Беларусі [М. Мора ўзначальвала дыпмісію Латвіі ў Мінску]. «Вельмі нават добра. І я спадзяюся, што яе багаты вопыт работы на дыпламатычнай службе ў суседняй Латвіі, не чужой для нас краіны, дазволіць заняць
актыўную пазіцыю ў справе развіцця— заявіў Лукашэнка.беларуска-еўрапейскіх адносін. Забяспечыць іх перазагрузку на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемапавагі»,
Ён падкрэсліў, што Еўрасаюз з’яўляецца «адным з ключавых партнёраў у
«Паверце, мы не знаходзімся ў такой сітуацыі, калі нам трэба кудысьці бегчы, на калені падаць»,— заявіў ён. Ён працягнуў:
«І першыя дні, калі мы пайшлі на рэзкую нармалізацыю валютнай сітуацыі,паказалі, што крызісу ў нас таго не было. Нам цяпер трэба клапаціцца, каб курс нашай валюты рэзка не зваліўся блізка да таго, як ён быў, а ён да таго імкнецца».
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў:
«Мы без чыёйсьці дапамогі выкараскаецца з гэтай сітуацыі».
Майра Мойра ў сваю чаргу сказала пра тое, што «ў нас будзе пра што гаварыць і ёсць над чым працаваць»