19 верасня каля 5 гадзіны раніцы на скрыжаванні вуліцы Няміга і праспекта Пераможцаў супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы паспрабавалі спыніць для праверкі дакументаў аўтамабіль «Крайслер С300». Але кіроўца праігнараваў патрабаванні інспектараў, працягнуў рух і праехаў скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора.

Пачаўся пераслед. На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца кіроўца не рэагаваў і затым сутыкнуўся з дарожным знакам. Затым пагоня працягнулася ўжо за межамі горада на аўтадарозе «Мінск — Гродна».

Экіпажам ДАІ было прынята рашэнне аб выкарыстанні для спынення транспартнага сродку табельнай зброі. Былі зроблены стрэлы па колах, пасля чаго «Крайслер» пачаў скідаць хуткасць, а з яго на хаду выскачылі кіроўца і двое пасажыраў, якія паспрабавалі схавацца. Аднак далёка парушальнік і яго таварышы сысці не паспелі…

Як высветлілася пазней,

22-гадовы кіроўца ў момант кіравання аўтамабілем знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Акрамя таго, сам аўтамабіль належаў знаёмаму аднаго з пасажыраў, якому пакінулі «Крайслер» для рамонту…

У дачыненні да кіроўцы складзена пяць адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне ПДР, таксама на гэты момант вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за ўгон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?